Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб унясенні дапаўненняў і змянення ў некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 7446
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

2 красавіка 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змянення ў некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Праект Закона распрацаваны ў мэтах выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2018 г. № 305 «Аб удасканаленні прававога рэгулявання ігральнага бізнэсу».

Названым Указам дазваляецца ўтрыманне віртуальных ігральных устаноў. Пры гэтым прадугледжана, што грамадзяне, якія ставяць сябе ці сваю сям'ю з прычыны ўдзелу ў азартных гульнях у цяжкае матэрыяльнае становішча, могуць быць абмежаваны па рашэнні суда не толькі ў наведванні ігральных устаноў і ўдзеле ў азартных гульнях, але і ў наведванні віртуальных ігральных устаноў. Дадзенае абмежаванне можа быць устаноўлена таксама прысудам суда ў адносiнах да даўжнiка, які з'яўляецца грамадзянінам або індывідуальным прадпрымальнікам, у якасці адной з мер па забеспячэнні выканання выканаўчага дакумента.

У сувязі з гэтым праектам Закона прапануецца дапоўніць асобныя нормы Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (артыкулы 165, 361, 3761, 3762, 459 i 469) і Гаспадарчага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (артыкулы 325 і 334) палажэннямі, якія рэгулююць пытанні, звязаныя з разглядам судом спраў аб абмежаванні грамадзяніна ў наведванні віртуальных ігральных устаноў і ўдзеле ў азартных гульнях, а таксама пытанні, якія датычацца выканання судовых пастаноў і іншых выканаўчых дакументаў.

Акрамя таго, прадугледжаны абавязак суда накіроўваць копіі вышэйзгаданых рашэнняў і прысудаў суда ў ТАА «Маніторынгавы цэнтр па ігральнаму бізнэсу» для ўнясення звестак аб грамадзянах у пералік фізічных асоб, абмежаваных у наведванні ігральных устаноў, віртуальных ігральных устаноў і ўдзеле ў азартных гульнях.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прекращено рассмотрение
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 20.12.2018
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Пятая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па заканадаўстве
Адказны дэпутат: Місько Максім Уладзіміравіч
Адказны работнік Сакратарыята: Лапіцкая Iрына Анатольеўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і узаемадзеянню з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў  па заканадаўстве

 


Першае чытанне Другое чытанне
Статус: Прекращено рассмотрение
Законопроекты, в которые вошел текущий законопроект:
«Аб змяненні кодэксаў» (увах. № 6362)
Усе законапраекты