Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб унясенні дапаўненняў і змянення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб інвестыцыях»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў
Уваходны нумар: 6183
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

18 снежня 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб інвестыцыях».

Праект Закона ўнесены ў Палату прадстаўнікоў дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сокалам А.М. і Шчэпавым У.А.

Змяненнiі дапаўненні, прапанаваныя ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб інвестыцыях» (далей — Закон аб інвестыцыях), накіраваны на рэалізацыю палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016 — 2020 гады, прыярытэтамі якой вызначаны паляпшэнне дзелавога асяроддзя, павышэнне інвестыцыйнай прывабнасці і забеспячэнне гарантый правоў прыватнай уласнасці.

Праектам Закона прадугледжваецца дапаўненне Закона аб інвестыцыях артыкулам 121, якi вызначае агульны парадак і ўмовы кампенсацыі інвестару кошту маёмасцi, якая з'яўляецца інвестыцыямі або якая ўтвараецца ў выніку ажыццяўлення інвестыцый, у выпадках нацыяналiзацыi або рэквізіцыі гэтай маёмасці. Прапанаваная праектам Закона норма заснавана на аналагічных палажэннях, якiя ўтрымлiваюцца ў мiжнародных дагаворах Рэспублiкi Беларусь аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый.

Улічваючы тое, што ў цэлым шэрагу міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый прадугледжваецца ўзаемная адмова дзяржаў, якія iх заключылі, ад імунітэту ў дачыненні да спрэчак з прыватнымі асобамі іншай дзяржавы, а ў нацыянальным інвестыцыйным заканадаўстве пытанне, звязанае з формамі адмовы дзяржавы ад імунітэту, урэгуляваны толькі часткова, праектам Закона прапануецца ўключыць у Закон аб інвестыцыях норму аб магчымасці адмовы дзяржавы ад юрысдыкцыйных імунітэту, калi гэта прадугледжана заканадаўчымі актамі.

У мэтах прывядзення палажэнняў Закона аб інвестыцыях у адпаведнасць з нормамі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2009 г. № 10 «Аб стварэнні дадатковых умоў для ажыццяўлення інвестыцый у Рэспубліцы Беларусь» у рэдакцыi Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 лiстапада 2015 г. № 8 праектам Закона прадугледжваецца ўдакладненне абавязковых умоў інвестыцыйных дагавораў.

Прыняцце праекта Закона дазволіць на заканадаўчым узроўні замацаваць дадатковыя прававыя механізмы абароны інвестараў, будзе спрыяць паляпшэнню інвестыцыйнага клімату ў Рэспубліцы Беларусь.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Возвращен Президентом
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 24.10.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Трэцяя сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па эканамічнай палітыцы
Адказныя дэпутаты: Шчэпаў Уладзіслаў Аляксандравіч , Сокал Аляксей Мікалаевіч
Адказны работнік Сакратарыята: Чупракоў Аляксандр Уладзіміравіч — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па эканамічнай палітыцы
Усе законапраекты