Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 7454
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

13 чэрвеня 2019 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраектам прапануецца:

устанавіць крымінальную адказнасць:

за схіленне спартсмена да выкарыстання допінгу ў спорце і за выкарыстанне допінгу ў дачыненні да спарсмена, дапоўніўшы Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь адпаведна артыкуламі 3311 і 3312;

за наўмысныя дзеянні па рэабілітацыі нацызму, дапоўніўшы адпаведным палажэннем артыкул 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь;

знізіць ніжнія межы пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі за злачынствы, прадугледжаныя часткамі 2 і 3 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, на 2 гады — адпаведна з пяці да трох гадоў і з васьмі да шасці гадоў.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 21.12.2018
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Шостая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па нацыянальнай бяспецы
Адказны дэпутат: Багдановіч Аляксандр Віктаравіч
Адказны работнік Сакратарыята: Купава Уладзімір Віктаравіч — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і узаемадзеянню з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы

 



Першае чытанне Другое чытанне
Усе законапраекты