Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні законаў»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 409
Апісанне законапраекта

 

19 лістапада 2019 года прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Праект Закона падрыхтаваны ў мэтах прывядзення палажэнняў законаў Рэспублікі Беларусь «Аб тэхнічным нарміраванні і стандартызацыі» і «Аб ацэнцы адпаведнасці тэхнічным патрабаванням і акрэдытацыі органаў па ацэнцы адпаведнасці» ў адпаведнасць з указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2017 г. № 376 «Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці», ад 5 чэрвеня 2019 г. № 217 «Аб будаўнічых нормах і правілах», ад 28 чэрвеня 2019 г. № 252 «Аб дзяржаўнай ветэрынарнай службе», а таксама з дэкрэтамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» і ад 16 лiпеня 2019 г. № 4 «Аб змяненні дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Праектам Закона ўносяцца змяненні ў частцы:

прадастаўлення права дзяржаўным арганізацыям распрацоўваць праекты тэхнічных рэгламентаў Еўразійскага эканамічнага саюза;

правядзення накіраванага на забеспячэнне бяспекі прадукцыі, якая выпускаецца або знаходзіцца ў абарачэнні, дзяржаўнага кантролю (нагляду) за выкананнем патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі і тэхнічных рэгламентаў Еўразійскага эканамічнага саюза;

правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы і ўключэння ў Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь тэхнічных нарматыўных прававых актаў, якія з’яўляюцца абавязковымі для выканання суб’ектамі гаспадарання;

прадастаўлення права суб’ектам гаспадарання пры распрацоўцы тэхнічных умоў на прадукцыю (работы, паслугі) самастойна вызначаць тэрмін іх дзеяння;

увядзенне тэрміна «міжлабараторныя звяральныя выпрабаванні (міжлабараторныя параўнанні)» і іншыя дапаўненні, абумоўленыя прывядзеннем Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ацэнцы адпаведнасці тэхнічным патрабаванням і акрэдытацыі органаў па ацэнцы адпаведнасці» ў адпаведнасць з рашэннем Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 26 студзеня 2016 г. № 12 «Аб зацвярджэнні Парадку арганізацыі правядзення міжлабараторных звяральных выпрабаванняў (міжлабараторных параўнанняў)».


 

Гісторыя законапраекта

11 красавіка 2019 года прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У ходзе дапрацоўкі да другога чытання зменена назва.

«Аб змяненні законаў»
Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па аграрнай палітыцы

Адказны дэпутат: Лукашоў Анатолій Іванавіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Цвяткова Таццяна Мікалаеўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па аграрнай палітыцы
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 25.01.2019
Сесія: Шостая сесія

2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by