Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні законаў»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 2361
Апісанне законапраекта

26 чэрвеня 2019 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў».

Праектам Закона прадугледжваецца рэалізацыя рашэнняў Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 10 ліпеня 2014 г.

№ Р-945/2014 «Аб прававым рэгуляванні памеру аплаты часу вымушанага прагулу работніку, які адноўлены на ранейшай працы» і ад 18 верасня

2014 г. № Р-946/2014 «Аб паняцці «адзінокая маці» ў працоўных праваадносiнах», а таксама імплементацыя ў Працоўны кодэкс палажэнняў дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 лiпеня 1999 г. № 29
«Аб дадатковых мерах па ўдасканаленні працоўных адносінаў, умацаванні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны» і ад 15 снежня 2014 г. № 5
«Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый».
Акрамя таго, прадугледжваецца карэкціроўка законаў Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь» і «Аб пажарнай бяспецы», а таксама Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

Праектам Закона прапануецца:

удакладніць існуючую практыку замены водпуску грашовай кампенсацыяй, парадак інфармавання работніка, які ідзе ў адпачынак не па графіку, пра пачатак працоўнага водпуску; парадак выплаты грашовай кампенсацыі за частку нявыкарыстанага працоўнага водпуску ў сувязі з адкліканнем з адпачынку;

дапоўніць пералік выпадкаў, пры наступленні якіх бацька ці іншы сваяк, член сям’і дзіцяці, якія працуюць, будуць мець замест маці права на водпуск па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту 3 гадоў;

увесці новы артыкул, які прадугледжвае прадастаўленне абавязковага сацыяльнага водпуску бацькам нованароджаных дзяцей;

вызначыць, што дадатковая праца можа ажыццяўляцца ў выглядзе сумяшчэння пасады служачага (прафесіі рабочага), пашырэння зон абслугоўвання (павелічэння аб’ёму работ), выканання абавязкаў часова адсутнага работніка;

упарадкаваць заключэнне тэрміновых працоўных дагавораў, пашырыць пералік суб’ектаў, якія могуць заключаць з работнікамі тэрміновыя працоўныя дагаворы па пагадненні бакоў;

усталяваць новы від часовага пераводу — перавод на іншую працу, у тым ліку да іншага наймальніка, са згоды работніка на тэрмін да шасці месяцаў на працягу каляндарнага года;

месячны тэрмін папярэджання работніка аб змяненні істотных умоў працы;

дапоўніць Працоўны кодэкс главой, якая вызначае асаблівасці рэгулявання працы работнікаў, якія ажыццяўляюць дыстанцыйную працу;

усталяваць новы падыход да распаўсюджвання дзеяння калектыўнага дагавора на работнікаў і вызначыць пералік пытанняў калектыўнага дагавора, якія павінны прымяняцца ў дачыненні да ўсіх работнікаў арганізацыі, незалежна ад таго, з’яўляюцца яны членамі прафсаюза ці не.

Законапраектам прадугледжваецца прадаўжэнне з работнікам, які не дапускае парушэнняў выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны, кантракта ў межах пяцігадовага тэрміну яго дзеяння да заканчэння максімальнага тэрміну яго дзеяння, а заключэнне новага кантракта з такім работнікам будзе ажыццяўляцца на тэрмін не меншы за тры гады. На меншыя тэрміны будуць працягвацца і заключацца новыя кантракты толькі з пісьмовай згоды работніка.

Гісторыя законапраекта
Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях працоўных адносін» аб'яднаны з праектам Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў у Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь» (унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь 2018/03/19, ув. № 1578) пад новай назвай – «Аб змяненні некаторых законаў Рэспублікі Беларусь»
У ходзе падрыхтоўкі да разгляду ў другім чытанні назва законапраекта была зменена на праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» 
Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па працы і сацыяльных пытаннях

Адказны дэпутат: Шылаў Віталій Пятровіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Гошка Валянціна Уладзіміраўна – загадчык адзелам па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 05.05.2016
Сесія: Першая сесія

2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by