Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 98
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

27 лістапада 2019 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у другім чытанні прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь» (далей — праект Закона).

Прадметам прававога рэгулявання праекта Закона з’яўляюцца грамадскія адносіны ў сферы ўезду, выезду, знаходжання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства (далей — іншаземцы) у Рэспубліцы Беларусь.

Праект Закона дапрацаваны з улікам патрабаванняў нарматворчай тэхнікі, якія ўстаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2018 г. № 130-З «Аб нарматыўных прававых актах». У прыватнасці, змянілася назва праекта Закона «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь», які быў прыняты 2 красавіка 2019 г. у першым чытанні, на «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь». Пашыраны паняційны апарат Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г. «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь» (далей — Закон) і скарэкціраваны ўжо вызначаныя паняцці. Напрыклад, у мэтах выключэння прававой недакладнасці з прычыны рознага тлумачэння нормаў на практыцы і ліквідацыі невыразнасцей праектам Закона дадзены дакладныя вызначэнні тэрмінаў «міграцыйны кантроль», «непрацаздольныя дзеці старэйшыя за васемнаццаць гадоў», «непрацаздольныя бацькі» і інш.

У праекце Закона прапануецца ўрэгуляваць пытанні аказання медыцынскай дапамогі іншаземцам, затрыманым у Рэспубліцы Беларусь за парушэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб прававым становішчы іншаземцаў у Рэспубліцы Беларусь. У сувязі з гэтым артыкул 13 Закона дапаўняецца новай часткай, якая замацоўвае дадзенае права (пункт 6 артыкула 1 праекта Закона).

У мэтах мінімізацыі рызыкаў і выклікаў пагранічнай бяспекі праект Закона дапоўнены новым палажэннем, якое абавязвае іншаземцаў, якія прыбылі ў пункт пропуску праз Дзяржаўную мяжу для выезду з Рэспублікі Беларусь, у выпадку адсутнасці ў іх візы або ў выпадку, калі тэрмін дзеяння яе скончыўся, выехаць з Беларусі па дакументам для выезду за мяжу пасля прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама правілаў транзітнага праезду (транзіту) праз тэрыторыю нашай краіны.

У праекце Закона ў новай рэдакцыі выкладзены артыкул 32 дзеючага Закона «Спіс асоб, уезд якіх у Рэспубліку Беларусь забаронены або непажаданы». Прапанаваныя змяненні накіраваны ў тым ліку на больш поўнае забеспячэнне права асобных катэгорый іншаземцаў на атрыманне імі асабіста або іх прадстаўнікамі дакладнай інфармацыі аб падставах для ўключэння іх у названы Спіс асоб. У законапраекце замацавана, што такое права яны могуць рэалізаваць бязвыплатна па iх запытах або на афіцыйным сайце Міністэрства ўнутраных спраў у глабальнай камп’ютэрнай сетцы Інтэрнэт.

Асобныя палажэнні праекта Закона прыведзены ў адпаведнасць з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб асновах адміністрацыйных працэдур», Падатковым кодэксам, Кодэксам аб адукацыі і інш.

У ходзе дапрацоўкі праекта Закона да другога чытання ён быў аб’яднаны з праектам Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь», які карэкціруе заканадаўства ў частцы рэгулявання пытанняў абмежавання ўезду іншаземцаў у Рэспубліку Беларусь (прыняты Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні 11 кастрычніка 2019 г.).

 

У аб’яднаны праект Закона ўвайшлі таксама асобныя палажэнні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях грамадзянскіх аспектаў міжнароднага выкрадання дзяцей», якія карэкціруюць заканадаўства аб прававым становішчы іншаземцаў з мэтай рэалізацыі палажэнняў Канвенцыі аб грамадзянскіх аспектах міжнароднага выкрадання дзяцей ад 25 кастрычніка 1980 г. (прыняты Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні 19 чэрвеня 2019 г.).


Гісторыя законапраекта

2 красавіка 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у першым чытанні прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь».

У ходзе падрыхтоўкі да разгляду ў другім чытанні назва законапраекта     была зменена на праект Закона «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь».

Законопроекты, которые вошли, как часть текущего законопроекта
Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 08.01.2019
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Пятая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па міжнародных справах
Адказны дэпутат: Корж Іван Аляксеевіч
Адказны работнік Сакратарыята: Кісель Марына Евстафьевна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах

 


Першае чытанне Другое чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме