Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1268
Апісанне законапраекта

16 мая 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змянення ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраект распрацаваны ў мэтах узмацнення кантролю за рэалізацыяй стратэгічна важных для эканомікі краіны сыравіны і тавараў.

У гэтай сувязі законапраектам прадугледжваецца ўвядзенне адміністрацыйнай адказнасці службовай асобы юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка:

за парушэнне патрабавання аб абавязковым заключэнні здзелкі на біржавых таргах таварнай біржы ў выглядзе папярэджання. Паўторнае парушэнне прадугледжвае штраф у памеры да 50 базавых велічынь;

за непрадстаўленне таварнай біржы звестак аб пазабіржавай здзелцы з біржавым таварам для рэгістрацыі гэтай здзелкі ва ўстаноўленых выпадках у выглядзе папярэджання. Пры паўторным парушэнні –– штраф у памеры да 30 базавых велічынь.

Уводзімая адміністрацыйная адказнасць мае, перш-наперш, папераджальны характар, а прадугледжаны памер штрафных санкцый абумоўлены неабходнасцю стварэння эканамічна нявыгадных умоў для рэалізацыі гаспадарчымі суб’ектамі стратэгічна важнай для эканомікі краіны прадукцыі па-за біржавымі таргамі без законных падстаў.

Прыняцце законапраекта акажа дысцыплінуючае ўздзеянне на гаспадарчую дзейнасць беларускіх таваравытворцаў.

Гісторыя законапраекта
У ходзе падрыхтоўкі да разгляду ў другім чытанні назва законапраекта была зменена на «Аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях»

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Спынены разгляд (законапраект увайшоў у склад іншай / іншых законапраектаў)

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па бюджэце і фінансах

Адказны дэпутат: Сайганава Таццяна Іванаўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Грахоўская Валерыя Валянцінаўна — загадчык аддзела па падрыхтоўцы заканапраектаў і узаемадзеянню з Пастаяннай камісіяй па бюджэце і фінансах
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 14.03.2019
Сесія: Шостая сесія

2. Першае чытанне
3. Спынены разгляд (законапраект увайшоў у склад іншай / іншых законапраектаў)
Дата: 17.06.2019
Законапраекты, у якія ўвайшоў бягучы законапраект:
 — «Аб змяненні кодэксаў» (увах. № 1016)
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by