Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 4351
Апісанне законапраекта

27 чэрвеня 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь».

Законапраектам прадугледжваецца ўнясенне шэрагу змяненняў і дапаўненняў у Крымінальны, Крымінальна-працэсуальны і Крымінальна-выканаўчы кодэксы Рэспублікі Беларусь, Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

У прыватнасці, з Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь выключаюцца артыкулы 247 («Абмежаванне канкурэнцыі») і 248 («Незаконнае выкарыстанне дзелавой рэпутацыі канкурэнта»), поколькі названые артыкулы не ўжываліся на практыцы, што сведчыць пра адсутнасць неабходнасці рэгулявання адпаведных адносiн на крымінальна-прававым узроўні. Пры гэтым прапануецца ўзмацніць санкцыі за ўчыненне правапарушэнняў, прадугледжаных артыкуламі 11.25 («Абмежаванне канкурэнцыі») і 11.26 («Незаконнае выкарыстанне дзелавой рэпутацыі канкурэнта») Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія ў цяперашні час складаюць адміністрацыйную прэюдыцыю ў адносінах да артыкулаў 247 і 248 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Артыкулы 275 («Забруджванне лесу»), 276 («Знішчэнне або пашкоджанне лесу па неасцярожнасці») i 277 («Незаконная парубка дрэў і хмызнякоў») Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, прыводзяцца ў адпаведнасць з Лясным кодэксам Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, у названыя артыкулы ўносяцца змены, абумоўленыя правапрымяняльнай практыкай прыцягнення да адказнасці за забруджванне лесу. Напрыклад, дзеючай рэдакцыяй артыкула 275 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжана крымінальная адказнасць за здзяйсненне паўторнага на працягу года забруджвання лесу нават без прычынення шкоды навакольнаму асяроддзю. Законапраектам прадугледжана, што крымінальная адказнасць за забруджванне лесу будзе наступаць толькі пры наяўнасці негатыўных наступстваў ад такіх дзеянняў у выглядзе прычынення шкоды ў буйным памеры.

Змены, што ўносяцца ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, датычацца парадку дасудовага і судовага вядзення па крымінальных справах, якія змяшчаюць звесткi, што складаюць дзяржаўныя сакрэты. Пры гэтым замацоўваюцца палажэннi, якiя рэгулююць пытанні азнаямлення удзельнікаў крымінальнага працэсу з матэрыяламі спраў, якія змяшчаюць названыя звесткi, а таксама пытаннi вырабу адпаведных працэсуальных дакументаў, напраўлення копій прыгавораў.

Артыкулы 11.1 («Незаконнае прыняцце замежнай валюты ў якасці плацежнага сродку»), 11.2 («Парушэнне ўсталяванага парадку ажыццяўлення валютных аперацый»), 11.24 («Парушэнне антыманапольнага заканадаўства»), 11.25 («Абмежаванне канкурэнцыі») і 11.26 («Незаконнае выкарыстанне дзелавой рэпутацыі канкурэнта») Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прыводзяцца ў адпаведнасць з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 лютага 2015 г. № 49 «Аб забеспячэнні парадку пры ажыццяўленні валютных аперацый» i Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 лютага 2012 г. № 114 «Аб некаторых мерах па ўзмацненню дзяржаўнага антыманапольнага рэгулявання і кантролю».

Узмацняецца адказнасць за знішчэнне бухгалтарскіх дакументаў і іншых дакументаў, звязаных з вылічэннем і выплатай падаткаў (артыкул 12.1 («Парушэнне парадку вядзення бухгалтарскага ўліку і правілаў захоўвання бухгалтарскіх дакументаў і іншых дакументаў, неабходных для вылічэння і выплаты падаткаў») Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях). Карэктуецца артыкул 12.18 («Парушэнне парадку прыёму грашовых сродкаў пры рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) за наяўны разлік») Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і прадугледжваецца прымяненне мер адказнасці за парушэнне парадку прыёму наяўных грашовых сродкаў у дачыненні да індывідуальнага прадпрымальніка і юрыдычнай асобы, а не толькі работнікаў.

У артыкулы 13.6 («Нявыплата або няпоўная выплата сумы падатку, збору (пошлiны), мытнага плацяжу») і 13.7 («Невыкананне або выкананне не ў поўным аб'ёме абавязку па ўтрыманнi i (або) пералічэнню сумы падатку, збору (пошлiны)») Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях ўносяцца змены, якія ўзмацняюць адміністрацыйную адказнасць за нявыплату (няпоўную выплату) падаткаў плацельшчыкамі, а таксама падатковымі агентамі. Ўводзіцца адказнасць за паўторнае ўчыненне названых адміністрацыйных правапарушэнняў.

Прадугледжваецца ўвядзенне новага віду адміністрацыйнага спагнання –– забароны на наведванне фізкультурна-спартыўных збудаванняў падчас правядзення спартыўна-масавых мерапрыемстваў, спартыўных спаборніцтваў. Такая забарона можа прымяняцца за ўчыненне на тэрыторыi фізкультурна-спартыўнага будынка падчас правядзення спартыўна-масавага мерапрыемства, спартыўнага спаборніцтва асобных адміністрацыйных правапарушэнняў (напрыклад, дробнага хуліганства, распівання алкагольных напояў). Адміністрацыйная забарона ўсталёўваецца на тэрмін ад трох месяцаў да трох гадоў. За парушэнне забароны ўстанаўлiваецца адміністрацыйная адказнасць (штраф або адміністрацыйны арышт).

Прадугледжваецца ўстанаўленне адміністрацыйнай адказнасці за ўключэнне ў паведамленне аб памеры платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылым памяшканнем сум платы за асноўныя і (або) дадатковыя жыллёва-камунальныя паслугі, якія перавышаюць кошт такіх паслуг, аказаных спажыўцу, альбо сум платы за дадатковыя жыллёва-камунальные паслугі без заключэння з спажыўцамі адпаведных дагавораў на аказанне такіх паслуг.

Устанаўліваецца адміністрацыйная адказнасць за кіраванне матацыклам, мапедам на адным коле альбо за рух, пры якім вадзіцель не трымаецца за руль або не трымае ногі на педалях (падножцы). За такое правапарушэнне законапраектам прадугледжаны штраф ад пяці да дзесяці базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам да шасці месяцаў або без пазбаўлення.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па заканадаўстве

Адказны дэпутат: Сопікава Ала Мікалаеўна


Адказны работнік Сакратарыята:
 Лапіцкая Ірына Анатольеўна – саветнік-кансультант  адзела па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі па закандаўстве
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 29.08.2016
Сесія: Першая сесія

2. Першае чытанне
Сесія: Дзявятае сесія
Статус: Прыняты ў першым чытанні

3. Другое чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by