Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб змяненні законаў»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 5498
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

13 чэрвеня 2019 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраект падрыхтаваны ў мэтах рэалізацыі норм Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 сакавіка 2018 г. № 112 «Аб паляванні і вядзенні паляўнічай гаспадаркі», накіраванага на ўдасканаленне праваадносін у гэтай галіне.

Акрамя таго, у ходзе падрыхтоўкі для разгляду ў другім чытанні ў мэтах выканання даручэнняў Кіраўніка дзяржавы аб выключэнні практыкі ўнясення ў законы множных змяненняў і дапаўненняў, забеспячэння комплекснасці і сістэмнасці карэкціроўкі нарматыўных прававых актаў у законапраект уключаны нормы, якія датычацца пытанняў аўдытарскай дзейнасці і ўзмацнення барацьбы з прапагандай нацызму і экстрэмізму.

Зыходзячы з гэтага праектам Закона ўносяцца карэкціроўкі ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Закон Рэспублікі Беларусь «Аб зброі».

Законапраектам, у прыватнасці, прапануецца:

надзяліць грамадзян, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, у дачыненні да якіх уступіла ў законную сілу пастанова аб накладанні адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе пазбаўлення спецыяльнага права за парушэнне правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, правам на набыццё грамадзянскай зброі і боепрыпасаў пасля выканання такога спагнання або ўзнікнення абставін, пры якіх пастанова аб накладанні такога спагнання не падлягае выкананню;

скараціць тэрмін валодання гладкаствольнай зброяй з пяці гадоў да аднаго года на працягу папярэдніх шасці гадоў як неабходнай умовы для набыцця паляўнічай агнястрэльнай зброі з наразным ствалом, паляўнічай агнястрэльнай камбінаванай зброі, паляўнічай кідальнай зброі; надзяліць юрыдычных асоб, якія займаюцца рэалізацыяй зброі, правам набыцця боепрыпасаў да такой зброі;

прадугледзець магчымасць продажу грамадзянамі боепрыпасаў да зброі, якая рэалізуецца, за выключэннем боепрыпасаў да паляўнiчай агнястрэльнай гладкаствольнай зброi, падрыхтаваных грамадзянамі для прыватнага выкарыстання;

замацаваць права рэалізацыі зброі, у тым ліку яе бязвыплатнай перадачы, не толькі арганізацыям, якія маюць спецыяльны дазвол (ліцэнзію), але і іншым органам і арганізацыям, якія маюць права на абарачэнне зброі без атрымання ліцэнзіі (воінскія фарміраванні, арганізацыі фізічнай культуры і спорту);

прадаставіць грамадзянам, у якіх ануляваны дазвол у сувязі з накладаннем адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе пазбаўлення спецыяльнага права за парушэнне правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, права зноў звярнуцца па атрыманне дазволу на тыя тыпы грамадзянскай зброі, права на якія яны мелі да анулявання дазволу, пасля выканання такога спагнання або ўзнікнення абставін, пры якіх пастанова аб накладанні такога спагнання не падлягае выкананню;

змякчыць адміністрацыйнае пакаранне за нязначныя парушэнні, дапушчаныя паляўнічым або карыстальнікам паляўнічых угоддзяў пры правядзенні палявання або ажыццяўленні паляўніча-гаспадарчай дзейнасці; выключыць індывідуальнага прадпрымальніка з ліку суб’ектаў адказнасці за ўхіленне ад правядзення абавязковага аўдыту ў сувязі з адсутнасцю ў заканадаўстве адпаведнага абавязку;

устанавіць адміністрацыйную адказнасць не толькі за прапаганду, публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі, але і за захоўванне або набыццё такой сімволікі або атрыбутыкі ў мэтах распаўсюджвання, а таксама ўвесці ў адпаведны артыкул Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях кваліфікаваны склад, узмацніўшы адказнасць за паўторнае на працягу года ўчыненне названых правапарушэнняў;

упаўнаважыць службовыя асобы Міністэрства фінансаў складаць пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях за ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці, калі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі такая дзейнасць з’яўляецца незаконнай і (або) забараняецца.

Законапраектам прадугледжваецца шэраг іншых узаемазвязаных карэкціровак.

Гісторыя законапраекта

12 лістапада 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь», які ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У ходзе дапрацоўкі да другога чытання зменена назва.

Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў».

Законопроекты, которые вошли, как часть текущего законопроекта
Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 19.09.2018
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Пятая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі
Адказны дэпутат: Кавалька Адам Дзмітрыевіч
Адказны работнік Сакратарыята: Смагіна Вольга Уладзіміраўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі
Першае чытанне Другое чытанне
Усе законапраекты