Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзяржаўна-прыватнага партнёрства»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 3935
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

14 чэрвеня 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў другім чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзяржаўна-прыватнага партнёрства».

Мэтай падрыхтоўкі законапраекта з’яўляецца ўдасканаленне норм заканадаўства аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве з улікам міжнароднай практыкі і наяўных практычных напрацовак па падрыхтоўцы праектаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў Рэспубліцы Беларусь.

Акрамя таго, у мэтах стварэння прававых умоў для рэалізацыі праектаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў розных сферах праваадносін законапраектам прадугледжана карэкціроўка шэрагу заканадаўчых актаў у частцы ўстанаўлення магчымасці перадачы прыватнаму партнёру ў валоданне, карыстанне, у тым ліку бязвыплатнае карыстанне, аб’ектаў інфраструктуры, якія знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы, а таксама пашырэнне ўдзельнікаў такіх праваадносін.

Дакументам актуалізуецца паняційны апарат, замацаваны ў дзеючым Законе Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве». Удакладняюцца азначэнні паняццяў «прыватны партнёр», «аб’ект інфраструктуры», «удзельнік конкурсу» і іншыя.

Законапраектам прапануецца пашырыць сферы ажыццяўлення дзяржаўна-прыватнага партнёрства, распаўсюдзіўшы яго на аб’екты інфраструктуры ў інфармацыйнай і камунікацыйнай сферах.

Прадугледжаны змяненне і дэталізацыя працэдуры правядзення конкурсу.

Замацоўваецца парадак абскарджання дзеянняў (бяздзейнасці), а таксама рашэнняў камісіі па правядзенні конкурсу, дзяржаўнага партнёра і яго ўпаўнаважанага прадстаўніка.

Пашыраюцца гарантыі правоў прыватнага партнёра ў частцы фінансавання па абавязацельствах дзяржаўнага партнёра, магчымасці самастойна вызначаць пастаўшчыкоў тавараў, выканаўцаў работ, паслуг у мэтах рэалізацыі праекта дзяржаўна-прыватнага партнёрства.

Прыняцце законапраекта дасць магчымасць на заканадаўчым узроўні замацаваць удасканаленыя падыходы да рэалізацыі праектаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства, пашырыць гарантыі правоў прыватных партнёраў, прадаставіць дадатковыя стымулы для актывізацыі інвестыцыйнай дзейнасці.
Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 27.07.2016
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Першая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па эканамічнай палітыцы
Адказны дэпутат: Канапацкая Ганна Анатольеўна
Адказны работнік Сакратарыята:

Нікалаева Наталля Валер′еўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па эканамічнай палітыцы.


Першае чытанне
Скліканне: Шостае скліканне
Статус: Прыняты ў першым чытанні
Другое чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме