Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе, стратэгічнай экалагічнай ацэнцы і ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 3471
Апісанне законапраекта

13 чэрвеня 2019 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе, стратэгічнай экалагічнай ацэнцы і ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Унясенне змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе, стратэгічнай экалагічнай ацэнцы і ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе» (далей — Закон) выклікана неабходнасцю прывядзення яго палажэнняў у адпаведнасць з нормамі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва», а таксама ўдасканалення асобных яго палажэнняў з улікам правапрымяняльнай практыкі.

У мэтах выканання патрабаванняў падпункта 9.2 пункта 9 Дэкрэта № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» законапраектам прапануецца забяспечыць максімальную ацэнку планаванага будаўніцтва на этапе распрацоўкі перадпраектнай (перадынвестыцыйнай) дакументацыі, на наступнай праектнай стадыі праводзіць ацэнку толькі вытворчых прадпрыемстваў, што размяшчаюцца ў межах ахоўных прыродных тэрыторый, і аб’ектаў, якія ўплываюць на стан навакольнага асяроддзя, а таксама комплексна ацэньваць аб’екты будаўніцтва на адпаведнасць экалагічным нормам на этапе горадабудаўнічага планавання. Падлягаць дзяржаўнай экалагічнай экспертызе будзе перадпраектная (перадынвестыцыйная) дакументацыя на: забудову; узвядзенне і рэканструкцыю аб’ектаў, для якіх праводзіцца ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (за выключэннем аб’ектаў, што размяшчаюцца ў адпаведнасці з горадабудаўнічымі праектамі дэталёвага планавання капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) жыллёвага і сацыяльна-культурнага прызначэння, аб’ектаў інжынернай інфраструктуры, аб’ектаў, перадпраектная (перадынвестыцыйная) дакументацыя на якія распрацоўваецца ў форме задання на праектаванне).

Згодна палажэнням законапраекта аб’ектам дзяржаўнай экалагічнай экспертызы будуць з’яўляцца праекты тэхнічных умоваў толькі на прадукцыю, вырабленую з камунальных адходаў і адходаў вытворчасці, калі патрабаванні бяспекі і аховы навакольнага асяроддзя не ўстаноўлены ў адпаведным раздзеле дзяржаўнага стандарту Рэспублікі Беларусь.

Праектам Закона прадугледжана выключэнне з аб’ектаў дзяржаўнай экалагічнай экспертызы і ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе тых аб’ектаў, што не прывядуць да экалагічнай небяспекі ў Рэспубліцы Беларусь.

У прыватнасці, не будуць падлягаць дзяржаўнай экалагічнай экспертызе: аб’екты рэканструкцыі (мадэрнізацыі), што ўключаюць замену вузлоў, агрэгатаў, прыладу дадатковых будаўнічых канструкцый, якія забяспечваюць мадэрнізацыю тэхналагічных працэсаў; змяненне прызначэння памяшканняў, не звязаных з уздзеяннем на навакольнае асяроддзе; праектная дакументацыя на геалагічнае вывучэнне нетраў і па аб’ектах, для якіх не патрабуецца прадастаўленне горнага адводу.

Акрамя таго, выключаны аб’екты, па якіх у цяперашні час праводзіцца ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе і, адпаведна, дзяржаўная экалагічная экспертыза:

аб’екты сельскагаспадарчага прызначэння, што не ажыццяўляюць экалагічна небяспечную дзейнасць;

аб’екты санаторна-курортных арганізацый у межах курортаў, за выключэннем выпадкаў размяшчэння аб’ектаў у межах асабліва ахоўных прыродных тэрыторый;

аб’екты грамадскага харчавання, аб’екты турыстычнай інфраструктуры ў межах ахоўных зон асабліва ахоўных прыродных тэрыторый;

аб’екты ў зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, звязаныя са змяненнем прызначэння капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), калі такое змяненне не звязана з уздзеяннем на навакольнае асяроддзе.

Для памяншэння адміністрацыйнай нагрузкі законапраектам прапануецца выключыць з аб’ектаў, па якіх праводзіцца стратэгічная экалагічная ацэнка, горадабудаўнічыя праекты дэталёвага планавання. Стратэгічнай экалагічнай ацэнцы будуць падлягаць горадабудаўнічыя праекты агульнага і спецыяльнага планавання.

Палажэнні праекта Закона накіраваны на зніжэнне ўзроўню ўмяшальніцтва дзяржаўных органаў у эканамічную дзейнасць суб’ектаў гаспадарання па пытаннях дзяржаўнай экалагічнай экспертызы.

Гісторыя законапраекта

6 снежня 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у першым чытанні прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе, стратэгічнай экалагічнай ацэнцы і ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У ходзе дапрацоўкі да другога чытання зменена назва.

Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе, стратэгічнай экалагічнай ацэнцы і ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе».


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы

Адказны дэпутат: Навумчык Ала Аляксандраўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Сініцкая Наталля Сцяпанаўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 04.06.2018
Сесія: Чацвёртая сесія

2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by