Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб вытворчасці і абарачэнні арганічнай прадукцыі»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 7131
Апісанне законапраекта

2 кастрычніка 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб вытворчасці і абарачэнні арганічнай прадукцыі», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраект накіраваны на развіццё вытворчасці арганічнай прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь, забеспячэнне ёю насельніцтва, рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў у працэсе яе вытворчасці.

Так, у праекце Закона вызначаюцца дзяржаўныя органы, якiя ажыццяўляюць дзяржаўнае рэгуляванне ў галіне вытворчасці арганічнай прадукцыі, і іх паўнамоцтвы.

Устанаўліваюцца патрабаванні да працэсаў вытворчасці і абарачэння арганічнай прадукцыі, а таксама ўмовы пры паралельнай вытворчасці прадукцыі.

Праектам Закона прапануецца ўвядзенне добраахвотнай сертыфікацыі арганічнай прадукцыі і працэсаў яе вытворчасці, якая праводзіцца на адпаведнасць дзяржаўным стандартам Рэспублікі Беларусь, якія ўстанаўліваюць патрабаванні да арганічнай прадукцыі, тэхнічным кодэксам устаноўленай практыкі, якія ўстанаўліваюць патрабаванні да працэсаў вытворчасці арганічнай прадукцыі, у парадку, вызначаным заканадаўствам аб ацэнцы адпаведнасці тэхнічным патрабаванням і акрэдытацыі органаў па ацэнцы адпаведнасці.

Законапраектам прадугледжваецца стварэнне рэестра вытворцаў арганічнай прадукцыі, які змяшчае звесткі аб вытворцах арганічнай прадукцыі, якія маюць сертыфікат адпаведнасці Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь, выдадзены ў дачыненні да арганічнай прадукцыі і працэсаў яе вытворчасці пры добраахвотнай сертыфікацыі, а таксама аб назве такой прадукцыі. Парадак фарміравання і вядзення рэестра вытворцаў арганічнай прадукцыі усталёўваецца Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.

Прадугледжваецца таксама, што вытворцы арганічнай прадукцыі маюць права наносіць знак «Арганічны прадукт» на спажывецкую ўпакоўку, транспартную ўпакоўку.

Акрамя таго, праектам Закона прадугледжваецца магчымасць вытворцаў арганічнай прадукцыі аб’ядноўвацца на добраахвотных пачатках у грамадскія арганізацыі (аб’яднанні), асацыяцыі і саюзы з правам ўстанаўлення дадатковых патрабаванняў да арганічнай прадукцыі, працэсаў яе вытворчасці, абарачэнні арганічнай прадукцыі і выкарыстанні знака «Арганічны прадукт».

 

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па аграрнай палітыцы

Адказны дэпутат: Літвін Сяргей Іванавіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Цвяткова Таццяна Мікалаеўна ― галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па аграрнай палітыцы.
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 30.11.2017
Сесія: Трэцяя сесія

2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by