Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2018 год»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Уваходны нумар: 3374
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

26 чэрвеня 2019 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2018 год», унесены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з часткамі першай і другой артыкула 99 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і пунктам 4 артыкула 113 Бюджэтнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Выкананне рэспубліканскага бюджэту ў 2018 годзе ажыццяўлялася ва ўмовах спрыяльнай знешнеэканамічнай кан’юнктуры, росту канкурэнтаздольнасці галін эканомікі, што дазволіла захаваць сацыяльную стабільнасць і забяспечыць развіццё патэнцыялу рэгіёнаў.

Законам Рэспублікі Беларусь «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2018 год» рэспубліканскі бюджэт быў зацверджаны па расходах у суме 19 751,5 млн. рублёў, даходах — 20 485,4 млн. рублёў, памер прафіціту рэспубліканскага бюджэту — 733,9 млн. рублёў.

З улікам унесеных у 2018 годзе змяненняў удакладненыя паказчыкі рэспубліканскага бюджэту склалі: па расходах — 20 863,9 млн. рублёў, даходах — 24 241,7 млн. рублёў, плануемы памер прафіцыту рэспубліканскага бюджэту — 3 377,8 млн. рублёў. 

За 2018 год у рэспубліканскі бюджэт паступіла даходаў на суму 24 389,2 млн. рублёў, або 100,6 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

Даходы рэспубліканскага бюджэту ў 2018 годзе фарміраваліся за кошт падатковых, непадатковых даходаў, бязвыплатных паступленняў. Найбольшую ўдзельную вагу ў агульнай суме фактычна паступіўшых даходаў склалі падатковыя даходы.

Усяго расходы рэспубліканскага бюджэту за 2018 год склалі 19 728,5 млн. рублёў, або 94,6 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

Асноўнымі задачамі ў сферы палітыкі расходаў у 2018 годзе былі захаванне дасягнутага якаснага ўзроўню сацыяльных паслуг, павышэнне ўстойлівасці і канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі, гарантаванае выкананне фінансавых абавязацельстваў бюджэту перад знешнімі і ўнутранымі крэдыторамі.

Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту за 2018 год склаў 4 660,7 млн. рублёў, або 3,8 працэнта да ВУП.

Такім чынам, за 2018 год рэспубліканскі бюджэт выкананы па даходах у суме 24 389,2 млн. рублёў і па расходах у суме 19 728,5 млн. рублёў з перавышэннем даходаў над расходамі ў суме 4 660,7 млн. рублёў.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Падрыхтоўка да другога чытання
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 20.06.2019
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Шостая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па бюджэце і фінансах
Адказны дэпутат: Дабрыніна Людміла Анатольеўна
Адказны работнік Сакратарыята: Грахоўская Валерыя Валянцінаўна — загадчык аддзела па падрыхтоўцы заканапраектаў і узаемадзеянню з Пастаяннай камісіяй па бюджэце і фінансах

 


Першае чытанне
Усе законапраекты