Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні кодэксаў»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1016
Апісанне законапраекта

27 лістапада 2019 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў другім чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў»(далей — праект Закона), унесены ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь 28 лютага 2019 года, прыняты ў першым чытанні 16 мая 2019 года.

Праект Закона распрацаваны ў адпаведнасці з абзацам другім пункта 9 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2018 г. № 305 «Аб удасканаленні прававога рэгулявання ігральнага бізнесу» (далей — Указ), які прадугледжвае ўнясенне змяненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей — КаАП) і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей — ПВКаАП) у частцы адміністрацыйнай адказнасці ў сферы ігральнага бізнесу з улікам патрабаванняў Указа.

З улікам адпаведных прадпісанняў вышэйназванага Указа пунктам 2 артыкула 1 законапраекта артыкул 12.11 КаАП выкладаецца ў новай рэдакцыі, у рамках якой устанаўліваецца адказнасць за парушэнне заканадаўства ў сферы ігральнага бізнесу, таксама ўзаемазвязаныя змяненні ўносяцца ў ПВКаАП.

У мэтах выканання даручэнняў Кіраўніка дзяржавы аб выключэнні практыкі ўнясення ў законы множных змяненняў і дапаўненняў, забеспячэння комплекснасці і сістэмнасці карэкціроўкі нарматыўных прававых актаў, якія знаходзяцца ў Палаце прадстаўнікоў, у ходзе дапрацоўкі праекта Закона да другога чытання ён быў аб'яднаны з наступнымі законапраектамі:

1). Праектам Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях», распрацаваным у мэтах узмацнення кантролю за рэалізацыяй стратэгічна важных для эканомікі краіны сыравіны і тавараў.

У гэтай сувязі законапраектам прадугледжваецца ўвядзенне адміністрацыйнай адказнасці службовай асобы юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка за парушэнне патрабавання аб абавязковым заключэнні здзелкі на біржавых таргах таварнай біржы і за непрадстаўленне таварнай біржы звестак аб пазабіржавай здзелцы з біржавым таварам для рэгістрацыі гэтай здзелкі ва ўстаноўленых выпадках.

Уводзімая адміністрацыйная адказнасць мае, перш за ўсё, папераджальны характар, а прадугледжаны памер штрафных санкцый абумоўлены неабходнасцю стварэння эканамічна нявыгадных умоў для рэалізацыі суб'ектамі стратэгічна важнай для эканомікі краіны прадукцыі па-за біржавымі таргамі без законных падстаў.

2). Праектам Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў», распрацаваным у мэтах прывядзення КаАП і ПВКаАП у адпаведнасць з палажэннямі пункта 6 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва».

Праект прадугледжвае дапаўненне КаАП артыкулам 23.89, якія вызначае, што непрыняцце кіраўніком юрыдычнай асобы, іншай асобай, якая займае кіруючую пасаду, неабходных мер па належнай арганізацыі дзейнасці гэтай юрыдычнай асобы ў адпаведнасцi з устаноўленымi заканадаўствам патрабаваннямі, што пацягнула прычыненне шкоды дзяржаўным або грамадскім інтарэсам, навакольнаму асяроддзю, жыццю, здароўю, правам і законным інтарэсам грамадзян, калі ў гэтым дзеянні няма складу іншага адміністрацыйнага правапарушэння або складу злачынства, цягне накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да дзвюхсот базавых велічынь. Разам з гэтым прадугледжваецца заўвага, у рамках якоў раскрываюцца паняцці «кiраўнiк юрыдычнай асобы, iншая асоба, якая займае кіруючую пасаду» і «належная арганізацыя дзейнасці юрыдычнай асобы».

Неабходныя карэкціроўкі ўносяцца таксама ў ПВКаАП.

3). Праектам Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці», якія прадугледжваюць прывядзенне норм КаАП і ПВКаАП у адпаведнасць з патрабаваннямі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 студзеня 2019 г. № 2 «Аб змяненні дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

У прыватнасці, законапраектам прадугледжваюцца меры адказнасці за:

гандаль тытунёвымі вырабамі, электроннымі сістэмамі курэння, вадкасцямі для электронных сістэм курэння, сістэмамі для спажывання тытуню без наяўнасці дакументаў і (або) маркіроўкі, прадугледжаных заканадаўствам і (або) тэхнічнымі рэгламентамі Мытнага саюза, Еўразійскага эканамічнага саюза;

продаж тытунёвых вырабаў, электронных сістэм курэння, вадкасцей для электронных сістэм курэння, сістэм для спажывання тытуню без нанесеных на спажывецкую ўпакоўку (ліст-укладыш) гэтых вырабаў звестак, прадугледжаных заканадаўствам да інфармацыі, якая змяшчаецца на спажывецкай упакоўцы (у лісце-ўкладышы);

рэкламу вадкасцей для электронных сістэм курэння, выкарыстанне на шыльдах гандлёвых аб'ектаў слоў, тоесных або падобных да ступенi змяшэння з найменнем відаў тытунёвых вырабаў;

продаж індывідуальным прадпрымальнікам або юрыдычнай асобай тытунёвых вырабаў без спажывецкай упакоўкі, з адкрытых спажывецкіх упаковак гэтых вырабаў, на вагу, паштучна, за выключэннем гандлю цыгарамі і цыгарыламі ў індывідуальнай спажывецкай упакоўцы;

продаж у крамах бяспошліннага гандлю, якія функцыянуюць у месцах перамяшчэння тавараў праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза паветраным відам транспарту, тытунёвых вырабаў у аб'ёме больш за 200 цыгарэт або 50 цыгар (цыгарыл), больш за 250 грамаў тытуню цi iншых тытунёвых вырабаў;

продаж тытунёвых вырабаў, электронных сістэм курэння, вадкасцей для электронных сістэм курэння, сістэм для спажывання тытуню ў крамах і павільёнах, якія маюць гандлёвую плошчу 1000 і больш кв. метраў, па-за створанымі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку таварнымі аддзеламі.


 

Законапраекты, якія ўвайшлі, як частка бягучага законапраекта
Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі

Адказны дэпутат: Ражанец Валянціна Вітальеўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Федасеева Ірына Аляксандраўна— саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі  
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 28.02.2019
Сесія: Шостая сесія

2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by