Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 6349
Апісанне законапраекта

2 красавіка 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Кодекса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраектам прадугледжваецца карэкціроўка Кодекса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і з улікам правапрымяняльнай практыкі.

У сувязі з гэтым прапануецца:

увесці вызначэнне Шлюбнага дагавора і замацаваць магчымасць яго змянення і скасавання па рашэнні суда;

прадаставіць мужу і жонцы (былым мужу і жонцы) права на заключэнне Пагаднення аб раздзеле маёмасці, якая з’яўляецца агульнай сумеснай уласнасцю супругаў, пры адсутнасці заключанага Шлюбнага дагавора;

удакладніць парадак заключэння Пагаднення аб дзецях;

удакладніць умовы аднаўлення ў бацькоўскіх правах;

устанавіць канкрэтны тэрмін, на працягу якога аліменты падлягаць выплаце ў добраахвотным парадку, а таксама прадугледзець магчымасць выплаты аліментаў на будучы час;

канкрэтызаваць парадак устанаўлення апекі і папячыцельства над непаўналетнімі пры часовай адсутнасці бацькоў па ўважлівай прычыне;

удасканаліць сістэму апекі і папячыцельства ў дачыненні да дарослых асоб, якія прызнаны недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі;

устанавіць магчымасць рэгістрацыі ўсынаўлення (удачарэння) не толькі па месцы вынясення судом рашэння аб усынаўленні (удачарэнні), але і па месцы захоўвання запісу акта аб нараджэнні особы, якая ўсынаўляецца (удачараецца).


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Спынены разгляд (законапраект увайшоў у склад іншай / іншых законапраектаў)

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы

Адказныя дэпутаты:
  1. Астапюк Алена Іванаўна
  2. Курсевіч Валянціна Вацлаваўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Макейчык Таццяна Уладзіміраўна— галоўны саветнік Аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 01.11.2018
Сесія: Пятая сесія

2. Першае чытанне
3. Спынены разгляд (законапраект увайшоў у склад іншай / іншых законапраектаў)
Дата: 26.08.2019
Законапраекты, у якія ўвайшоў бягучы законапраект:
 — «Аб змяненні законаў» (увах. № 2063)
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by