Рус Бел En
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб змяненні кодэксаў па пытаннях уплаты дзяржаўнай пошліны»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1267
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

21 мая 2020 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях уплаты дзяржаўнай пошліны», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Праект Закона распрацаваны ў мэтах выканання даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі А.Г., дадзенага 5 красавіка 2019 г. па выніках нарады па пытаннях удасканальвання дзейнасці сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі. Нормы законапраекта накіраваны на аптымізацыю парадку выплаты дзяржаўнай пошліны пры звароце ў суд.

Законапраектам прадугледжваецца карэкціроўка Гаспадарчага працэсуальнага і Грамадзянскага працэсуальнага кодэксаў Рэспублікі Беларусь, якая забяспечвае ўзгадненне асобных норм названых кодэксаў з прадпісаннямі Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь, што ўстанаўліваюць магчымасць уплаты дзяржаўнай пошліны пры дапамозе выкарыстання аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы і замацоўваюць, што факт такой уплаты пацвярджаецца наяўнасцю ў гэтай сістэме інфармацыі аб залічэнні дзяржаўнай пошліны або ўліковы нумар аперацыі (транзакцыі) у адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы павінен быць паведамлены плацельшчыкам пры звароце ў орган, які спаганяе дзяржаўную пошліну.

У цяперашні час у сілу палажэнняў працэсуальных кодэксаў для пацвярджэння ўплаты дзяржаўнай пошліны ў выпадках і памерах, устаноўленых падатковым заканадаўствам, патрабуецца прадстаўленне арыгінала плацёжнага дакумента на папяровым носьбіце.

Прапанаваныя змяненні закрануць дастаткова шырокі круг грамадзян і суб’ектаў гаспадарання, якія звяртаюцца за судовай абаронай, і будуць дапамагаць забеспячэнню даступнасці правасуддзя і працэсуальнай эканоміі.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Падрыхтоўка да другога чытання
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 13.03.2020
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Другая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па заканадаўстве
Адказны дэпутат: Любецкая Святлана Анатольеўна
Адказны работнік Сакратарыята:

Колесень Ірына Уладзіміраўна — загадчык  аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па заканадаўстве


Першае чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме