Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб адзінай дзяржаўнай сістэме рэгістрацыі і ўліку правапарушэнняў»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 5155
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

27 лістапада 2019 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у першым чытанні прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб адзінай дзяржаўнай сістэме рэгістрацыі і ўліку правапарушэнняў», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраект распрацаваны Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь у мэтах выканання пункта 35 плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2018 год, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2018 г. № 9, і накіраваны на далейшае ўдасканаленне прававых асноў функцыянавання адзінай дзяржаўнай сістэмы рэгістрацыі і ўліку правапарушэнняў, прывядзенне іх у адпаведнасць з заканадаўчымі актамі.

Прадметам прававога рэгулявання законапраекта з’яўляюцца грамадскія адносіны, звязаныя з улікам і рэгістрацыяй у адзіным дзяржаўным банку даных аб правапарушэннях (далей — ЕДБДП) звестак аб правапарушэннях, прадастаўленнем звестак аб правапарушэннях дзяржаўным органам і іншым арганізацыям Рэспублікі Беларусь, замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый, а таксама фізічным асобам.

Прымаючы пад увагу аб’ём змяненняў, Закон Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 г. № 94-З «Аб адзінай дзяржаўнай сістэме рэгістрацыі і ўліку правапарушэнняў» (далей — Закон аб ЕДСРУП) выкладаецца ў новай рэдакцыі.

Законапраект у прыватнасці прадугледжвае:

удакладненне тэрміналогіі дзеючага Закона аб ЕДСРУП;

дадатак нормамі, у адпаведнасці з якімі ў ЕДБДП улічваюцца крымінальныя справы прыватнага абвінавачвання, па якіх абавязкова папярэдняе следства, і рэгламентуецца ўлік звестак з аператыўна-даведачных картатэк органаў унутраных спраў аб асобах, у дачыненні да якіх ажыццяўся крымінальны пераслед да ўступлення ў сілу Закона аб ЕДСРУП;

магчымасць для органаў крымінальнага пераследу, органаў, якія вядуць адміністрацыйны працэс, і судоў па электронных каналах ажыццяўляць рэгістрацыю правапарушэнняў непасрэдна ў ЕДБДП;

дадатак Закона аб ЕДСРУП главой 5 з мэтай удасканалення парадку прадастаўлення звестак аб правапарушэннях, а таксама ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 лістапада 2008 г. № 455-З «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі».

Законапраект таксама змяшчае іншыя палажэнні.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Падрыхтоўка да другога чытання
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 24.09.2019
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Семая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па нацыянальнай бяспецы
Адказны дэпутат: Міхневіч Валянцін Уладзіміравіч
Адказны работнік Сакратарыята: Глухоўская Алена Уладзіміраўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянню з Пастаяннай камісіяй па нацыянальнай бяспецы

 


Першае чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме