Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове працы»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 7006
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

 

19 лістапада 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове працы» (далей — праект Закона).

Праект Закона накіраваны на ўдасканаленне норм заканадаўства аб ахове працы з улікам правапрымяняльнай практыкі, аналізу замежнага вопыту, а таксама прывядзення ў адпаведнасць з актамі Кіраўніка дзяржавы і іншымі заканадаўчымі актамі.

Праектам Закона прадугледжваецца:

карэкціроўка асобных тэрмінаў і азначэнняў («міжгаліновыя правілы па ахове працы», «сродак калектыўнай абароны», «тыпавая інструкцыя па ахове працы»), а таксама ўвядзенне новых — «нарад-допуск на правядзенне работ з павышанай небяспекай», «сістэма кіравання аховай працы», «работы з павышанай небяспекай»;

удакладненне прававога рэгулявання адносін у галіне аховы працы;

устанаўленне абавязку па распрацоўцы і забеспячэнню функцыянавання галіновых і тэрытарыяльных сістэм кіравання аховай працы рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь;

замацаванне норм, якія рэгулююць асаблівасці правоў і абавязкаў работнікаў-надомнікаў і хатніх работнікаў, а таксама іх наймальнікаў у галіне аховы працы;

замацаванне права асоб, якія працуюць па грамадзянска-прававому дагавору на адмову ад выканання гэтага дагавора поўнасцю або часткова ў выпадку, калі працадаўцам не створаны або неналежным чынам створаны бяспечныя ўмовы для выканання работ (аказання паслуг);

урэгуляванне працэсаў навучання і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы ў адпаведнасці з устаноўленым міждзяржаўным стандартам, а таксама замацаванне парадку праходжання інструктажу па ахове працы;

замацаванне магчымасці дасудовага разгляду рознагалоссяў па пытаннях расследавання няшчасных выпадкаў на вытворчасці;

ўстанаўленне абавязку наймальніка па аплаце выдаткаў за правядзенне медыцынскіх аглядаў асоб, якія прымаюцца на працу.

 

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 03.12.2018
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Пятая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па працы і сацыяльных пытаннях
Адказны дэпутат: Канановіч Людміла Мікалаеўна
Адказны работнік Сакратарыята: Атрушкевіч Алена Анатольеўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях
Першае чытанне Другое чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме