Рус Бел En
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 117
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

21 мая 2020 года  прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Праект Закона падрыхтаваны ў мэтах выканання даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для прававога замацавання выявы Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і шматколернай, двухколернай і аднаколернай (сярэбранай і залатой) выяў Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у якасці эталонаў дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь.

Праект Закона карэкціруе двухколерную выяву Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, а таксама ўстанаўлівае шматколерную і аднаколерную (сярэбраную і залатую) выявы Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь.

З улікам існуючай міжнароднай практыкі ў праект Закона ўключаны нормы па пашырэнні выкарыстання Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь для дзяржаўных органаў і арганізацый пры правядзенні спартыўных, спартыўна-масавых, культурна-відовішчных і іншых масавых мерапрыемстваў, а для грамадзян дададзены іншыя выпадкі выкарыстання пры ўмове забеспячэння неабходнай павагi да Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

У праект Закона таксама ўключаны нормы, згодна з якімі замена выявы Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, якая не адпавядае названым вышэй эталонным малюнкам, ажыццяўляецца па меры яе выкарыстання або прыходу ў непрыдатнасць.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Падрыхтоўка да другога чытання
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 10.01.2020
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Другая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце
Адказны дэпутат: Свіла Віктар Збігневіч
Адказны работнік Сакратарыята: Кіеня Наталія Мікалаеўна ― саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце

 


Першае чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме