Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб электрасувязі»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1758
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

19 лістапада 2019 года Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб электрасувязі», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраект распрацаваны ў мэтах ліквідацыі прабелаў у прававым рэгуляванні пры ажыццяўленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў сферы электрасувязі, у рэгламентацыі выкарыстання радыёчастотнага спектру і эксплуатацыі выпраменьваючых радыёэлектронных сродкаў (РЭС) і высокачастотных прылад (ВЧП), а таксама для больш выразнага размежавання паўнамоцтваў, ускладзеных на дзяржаўныя органы ў сферы электрасувязі.

Законапраектам, у прыватнасці:

вызначаны парадак ажыццяўлення міжнароднай прававой абароны радыёчастотных прысваенняў Рэспублікі Беларусь;

удакладнены пералік мер, накіраваны на спыненне правапарушэнняў і ажыццяўленне кантролю (нагляду) за выкананнем міжнародных абавязацельстваў у сферы выкарыстання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь выпраменьваючых радыёэлектронных сродкаў і высокачастотных прылад;

прадастаўлена ўладальнікам радыёэлектронных сродкаў і высокачастотных прылад магчымасць зняцця іх з рэгістрацыі.

Закон дапоўнены такой крыніцай прававога рэгулявання, як тэхнічныя рэгламенты Мытнага саюза, Еўразійскага эканамічнага саюза і іншыя міжнародна-прававыя акты, якія складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза.

Дакументам забяспечана прававое функцыянаванне адзінай сістэмы кантролю (нагляду) за выкарыстаннем на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь выпраменьваючых РЭС і ВЧП, устойлівае і эфектыўнае развіццё сетак электрасувязі, цэнтралізаванае кіраванне радыёчастотным спектрам, стварэнне ўмоў для задавальнення патрэб у паслугах электрасувязі фізічных і юрыдычных асоб, а таксама дзяржаўных органаў.

 

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 05.04.2019
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Шостая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі
Адказны дэпутат: Юніцын Андрэй Юр'евіч
Адказны работнік Сакратарыята: Ледаковіч  Віталій Рамуальдавіч — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі  

Трафімава Таццяна Анатольеўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі 



Першае чытанне Другое чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме