Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб гідраметэаралагічнай дзейнасці»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 6696
Апісанне законапраекта

28 кастрычніка 2020 года Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб гідраметэаралагічнай дзейнасці», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Мэтай законапраекта з’яўляецца ўдасканаленне заканадаўства ў сферы ажыццяўлення гідраметэаралагічнай дзейнасці з улікам правапрымяняльнай практыкі. Закон Рэспублікі Беларусь «Аб гідраметэаралагічнай дзейнасці» выкладаецца ў новай рэдакцыі.

Законапраектам усталёўваецца прадмет прававога рэгулявання — гэта грамадскія адносіны, якія складваюцца ў галіне гідраметэаралагічнай дзейнасці, забеспячэння юрыдычных і фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, гідраметэаралагічнай інфармацыяй.

Уводзяцца і даюцца вызначэнні тэрмінаў «гідраметэаралагічная бяспека», «прагноз надвор’я», «уладальнікі гідраметэаралагічнай інфармацыі» і інш.

Вызначаюцца суб’екты адносін у галіне гідраметэаралагічнай дзейнасці, іх паўнамоцтвы, правы і абавязкі, а таксама ўмовы, падставы і парадак узнікнення, змянення i спынення адносін паміж удзельнікамі праваадносін.

За юрыдычнымі асобамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі замацоўваецца права на ажыццяўленне як гідраметэаралагічнай дзейнасці ў цэлым, так і асобных яе відаў або асобных работ і паслуг, што складаюць вытворчасць гідраметэаралагічнай інфармацыі.

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь надзяляецца паўнамоцтвамі на распрацоўку і зацвярджэнне сумесна з Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь сістэмы каляровых кодаў небяспекі гідраметэаралагічных з’яў для інфармавання грамадзян і іншых асоб.

Гідраметэаралагічная інфармацыя падраздзяляецца на дзве групы, зыходзячы з неабходнасці правядзення аналізу для яе вытворчасці:

першасныя гідраметэаралагічныя дадзеныя, атрыманыя ў выніку ажыццяўлення гідраметэаралагічных назіранняў, аналіз якіх не праводзіўся;

прагноз надвор’я і іншая інфармацыя, для вытворчасці якой праводзіўся аналіз першасных гідраметэаралагічных дадзеных.

Рэгламентуюцца пытанні звязаныя з прадастаўленнем гідраметэаралагічнай інфармацыі (бязвыплатна і за плату), забеспячэннем такой інфармацыяй асобных спажыўцоў. Замацоўваецца пералік дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, што маюць права на бязвыплатнае забеспячэнне гідраметэаралагічнай інфармацыяй.

Законапраектам прадугледжваецца вядзенне Адзінага дзяржаўнага рэестра арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць гідраметэаралагічную дзейнасць (далей — Адзіны дзяржаўны рэестр).

Уключэнне ў Адзіны дзяржаўны рэестр звестак аб вытворцах гідраметэаралагічнай інфармацыі будзе ажыццяўляцца дзяржаўнай гідраметэаралагічнай службай на падставе пісьмовага апавяшчэння, форма і парадак накіравання якога, вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь. Звесткі аб арганізацыях, упаўнаважаных выконваць работы па актыўным уздзеянні на метэаралагічныя і іншыя геафізічныя працэсы, уключаюцца ў Адзіны дзяржаўны рэестр дзяржаўнай гідраметэаралагічнай службай на працягу дзесяці рабочых дзён пасля выдачы Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь дазволу на выкананне такіх работ.

З мэтай абароны правоў спажыўцоў гідраметэаралагічнай інфармацыі замацоўваецца абавязак пры прадастаўленні, распаўсюджванні такой інфармацыі ўказваць крыніцу яе атрымання.


 

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы

Адказны дэпутат: Васількоў Мікалай Андрэевіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Сініцкая Наталля Сцяпанаўна — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы

 


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 18.12.2019
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Першая сесія

2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by