Рус Бел En
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1673
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

4 чэрвеня 2020 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраект накіраваны на ўдасканаленне заканадаўства аб грамадзянстве з улікам практыкі яго прымянення, паляпшэнне дэмаграфічнага патэнцыялу і забеспячэнне ўнутранай бяспекі дзяржавы, стабільнасці грамадска-палітычнай сістэмы і канстытуцыйных асноў дзяржаўнага ладу Рэспублікі Беларусь.

Асноўнымі навацыямі праекта Закона з’яўляюцца:

увядзенне прынцыпу ўліку найлепшых інтарэсаў дзіцяці пры прыняцці рашэнняў у дачыненні да дзяцей па пытаннях грамадзянства;

скарачэнне тэрміну бесперапыннага пастаяннага пражывання іншаземца, неабходнага для звароту з хадайніцтвам аб прыёме ў беларускае грамадзянства, з сямі да пяці гадоў, а таксама дапаўненне кола асоб, якія маюць права на льготны парадак прыёму, у прыватнасці, асоб, якія знаходзяцца ў шлюбе з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь не менш трох гадоў і якія маюць сумеснае непаўналетняе дзiця, якое з’яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь;

пашырэнне падстаў для набыцця грамадзянства Рэспублікі Беларусь у спрошчаным парадку (парадку рэгістрацыі), у прыватнасці, для асоб, якія атрымалі вышэйшую адукацыю ва ўстановах адукацыi Рэспублiкi Беларусь i ажыццяўляюць працоўную дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь у адпаведнасці з заканадаўствам аб працы не менш трох гадоў.

Акрамя таго, вызначаны падставы для адмовы ў прыняцці заявы аб набыцці грамадзянства да разгляду і для спынення разгляду такой заявы.

Праект Закона таксама прадугледжвае страту беларускага грамадзянства ў выпадку, калі асобы, якія яго набылі не па нараджэнні, а ў выніку прыёму ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь, у парадку рэгістрацыі, з прычыны аднаўлення ў грамадзянстве або па падставах, прадугледжаных міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, парушылі ўзятае імі пры набыцці грамадзянства абавязацельства выконваць і паважаць Канстытуцыю і іншыя акты заканадаўства Рэспублікі Беларусь шляхам удзелу ў тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасці або шляхам прычынення іншай цяжкай шкоды інтарэсам Рэспублікі Беларусь.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Падрыхтоўка да другога чытання
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 06.04.2020
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Другая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі
Адказны дэпутат: Васілевіч Марыя Віктараўна
Адказны работнік Сакратарыята: Дабрыян Уладзімір Пятровіч — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі»
Першае чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме