Рус Бел En
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, прасочваемасці сельскагаспадарчых жывёл (статкаў), ідэнтыфікацыі і прасочваемасці прадуктаў жывёльнага паходжання»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 306
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

16 красравіка 2020 года прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, прасочваемасці сельскагаспадарчых жывёл (статкаў), ідэнтыфікацыі і прасочваемасці прадуктаў жывёльнага паходжання», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраект прадугледжвае карэкціроўку Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, прасочваемасці сельскагаспадарчых жывёл (статкаў), ідэнтыфікацыі і прасочваемасці прадуктаў жывёльнага паходжання» у частцы прывядзення яго палажэнняў у адпаведнасць з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, тэхнічнымі рэгламентамі Мытнага саюза, Еўразійскага эканамічнага саюза і іншымі міжнароднымі прававымі актамі, якія складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза.

Праектам Закона, у прыватнасці:

удакладняецца паняцце «дзяржаўная інфармацыйная сістэма ў галіне ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, прасочваемасці жывёл (статкаў), ідэнтыфікацыі і прасочваемасці прадуктаў жывёльнага паходжання»;

карэктуюцца пералік сродкаў ідэнтыфікацыі, пералік аб’ектаў ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі і прасочваемасці жывёл (статкаў), шляхам дапаўнення аб’ектнага складу некаторымі відамі сельскагаспадарчых жывёл, жывёл-гідрабіянітаў і пушна-футравых жывёл, і пералік аб’ектаў ідэнтыфікацыі і прасочваемасці прадуктаў жывёльнага паходжання;

з улікам ўкаранення інфармацыйнай сістэмы ў галіне ідэнтыфікацыі і прасочваемасці прадуктаў жывёльнага паходжання «ІС «AITS — Прасочваемасць» карэктуюцца артыкулы 11, 12 Закона і ўводзіцца ў Закон артыкул 121;

артыкулы 13, 15 і 16 Закона прыводзяцца ў адпаведнасць з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян»;

ўносяцца іншыя змены ў Закон.

Законапраектам устанаўліваецца пераходны перыяд тэрмінам на 24 месяцы, на працягу якога ўладальнікі новых аб’ектаў ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, прасочваемасці жывёл (статкаў) абавязаны ідэнтыфікаваць і зарэгістраваць такіх жывёл у адпаведнасці з Законам, а вытворцы прадуктаў жывёльнага паходжання, атрыманых ад незарэгістраваных жывёл, маюць права вырабляць і рэалізоўваць гэтыя прадукты.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Падрыхтоўка да другога чытання
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 22.01.2020
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Другая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па аграрнай палітыцы
Адказны дэпутат: Ляўчук Аляксандр Георгіевіч
Адказны работнік Сакратарыята: Цвяткова Таццяна Мікалаеўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па аграрнай палітыцы

Варанкова Эла Анатольеўна — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па аграрнай палітыцы



Першае чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме