Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб натуральных манаполіях»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 2468
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

2 кастрычніка 2019 года Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб натуральных манаполіях», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Падрыхтоўка законапраекта абумоўлена неабходнасцю ўдасканалення норм Закона Рэспублікі Беларусь «Аб натуральных манаполіях» (далей — Закон) з улікам практыкі прымянення і прывядзення яго палажэнняў у адпаведнасць з іншымі заканадаўчымі актамі. Законапраект закліканы забяспечыць больш эфектыўнае прававое рэгуляванне ў сферах натуральных манаполій, ліквідаваць састарэлыя нормы.

Пры дапрацоўцы законапраекта да другога чытання Пастаяннай камісіяй нормы законапраекта былі дапрацаваны для ліквідацыі выяўленых прабелаў прававога рэгулявання, рэалізацыі напрацовак правапрымяняльнай дзейнасці, забеспячэння ўнутранай ўзгодненасці і яснасці прапанаваных норм, а таксама для ўліку патрабаванняў нарматворчай тэхнікі.

У прыватнасці, пры дапрацоўцы законапраекта да другога чытання ў законапраекце:

уведзена магчымасць правядзення публічных слуханняў для абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, паколькі яны прымаюць рашэнні аб устанаўленні фіксаваных, гранічных цэн (тарыфаў) на паслугі цэнтралізаванага водазабеспячэння і водаадвядзення;

уведзены вызначэнні тэрмінаў «метадалогія і правілы яе прымянення» і «кошт (тарыф)» для забеспячэння адназначнага разумення нарматыўных прадпісанняў;

больш выразна прапісаны тэрмін «галіновыя рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кіравання» зыходзячы з паўнамоцтваў галіновых органаў, выкладзеных у палажэннях аб іх;

выкладзены ў новай рэдакцыі артыкул 6 «Абмежаванне дзейнасці суб’ектаў натуральных манаполій» у мэтах размежавання забарон для натуральных манапалістаў і забарон, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь «Аб супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі» для ўсіх дамінантаў у цэлым;

уведзена мера прэвентыўнага рэагавання «папярэджанне» ў мэтах аператыўнага і эфектыўнага аднаўлення правоў спажыўцоў паслуг, якія адносяцца да сфер натуральных манаполій, выяўлення Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю дзеянняў (актаў) дзяржаўных органаў, якiя супярэчаць гэтаму Закону;

унесена норма аб разглядзе Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю заяў аб парушэннi гэтага Закона для ўпарадкавання выканання функцыі па выяўленні і ліквідацыі парушэнняў Закона;

удакладнена норма пра тое, з якімі іскамі можа Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю звяртацца ў суд;

нормы законапраекта прыведзены ў адпаведнасць з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 13.05.2019
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Шостая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі
Адказны дэпутат: Паліціка Вольга Сяргееўна
Адказны работнік Сакратарыята: Ягорава Марыя Аляксандраўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі 
Першае чытанне Другое чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме