Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прававым рэжыме тэрыторый, якія падвергліся радыеактыўнаму забруджванню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1951
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

2 кастрычніка 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прававым рэжыме тэрыторый, якія падвергліся радыёактыўнаму забруджванню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Унясенне змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб прававым рэжыме тэрыторый, якія падвергліся радыёактыўнаму забруджванню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» (далей — Закон) выклікана неабходнасцю прывядзення яго палажэнняў у адпаведнасць з нарматыўнымі прадпісаннямі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 студзеня 2013 г. № 41 «Аб Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалагічным запаведніку» у рэдакцыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 лiстапада 2018 г. № 431.

Палажэнні праекта Закона накіраваны на ўрэгуляванне пытанняў, што тычацца ажыццяўлення дзейнасці на тэрыторыі дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка (далей — запаведнік).

Артыкул 17 Закона выкладаецца ў новай рэдакцыі.

У ім вызначаюцца мэты стварэння запаведніка:

абмежаванне доступу грамадзян на тэрыторыі зон радыёактыўнага забруджвання ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, з якіх эвакуіравана і адселена насельніцтва;

забеспячэнне радыяцыйнай абароны насельніцтва;

прадухіленне распаўсюджвання радыёнуклідаў;

правядзенне радыяцыйнага маніторынгу;

правядзенне радыёэкалагічных даследаванняў;

вывучэнне жывёльнага і расліннага свету, тыповых і ўнікальных экасістэм і ландшафтаў, натуральнай плыні прыродных працэсаў, адметных для Прыпяцкага Палесся.

На тэрыторыі запаведніка вылучаюцца запаведная і эксперыментальна-гаспадарчая зоны з указаннем відаў дзейнасці, якія можна ажыццяўляць у гэтых зонах.

З улікам таго, што на тэрыторыі запаведніка забяспечваецца прававы рэжым тых зон радыёактыўнага забруджвання, на тэрыторыі якіх ён размешчаны (зоны эвакуацыі (адчужэння), першачарговага адсялення, наступнага адсялення), і ў мэтах узгодненасці палажэнняў Закона, уносяцца змяненні ў артыкулы 24 — 26, у частцы ажыццяўлення дзейнасці ў зонах радыёактыўнага забруджвання.

Нарматыўныя прадпісанні артыкула 23 Закона прыведзены ў адпаведнасць з часткай трэцяй пункта 7 Палажэння аб Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалагічным запаведніку, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 лiстапада 2018 г. № 431. Наведванне тэрыторыі запаведніка, увоз (вываз) маёмасцi за яго межы вырашаюцца на падставе пропускаў, якія выдаюцца адміністрацыяй зон адчужэння і адсялення ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.

Улічваючы, што згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 верасня 2019 г. № 326 «Аб удасканаленні ліцэнзавання» дзейнасць, якая звязана з ажыццяўленнем кантролю радыёактыўнага забруджвання, не ліцэнзуецца, унесены адпаведныя змяненні ў артыкулы 29 і 35 Закона. Устаноўлена, што Палажэнне аб кантролі радыёактыўнага забруджвання зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго, у адпаведнасці з патрабаваннямі, прадугледжанымі Законам Рэспублікі Беларусь «Аб нарматыўных прававых актах», у мэтах выключэння дубліравання нарматыўных прававых прадпісанняў і забеспячэння адназначнасці тэрміналогіі, з артыкула 1 Закона выключаны тэрміны «радыяцыйны маніторынг», «радыёактыўнае забруджванне» і «эфектыўная доза апрамянення», вызначэння якіх прадугледжаны ў Законе Рэспублікі Беларусь «Аб радыяцыйнай бяспецы».

 

 

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 15.04.2019
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Шостая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы
Адказны дэпутат: Васількоў Мікалай Андрэевіч
Адказны работнік Сакратарыята: Сініцкая Наталля Сцяпанаўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы

 


Першае чытанне Другое чытанне
Усе законапраекты