Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 4893
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

10 кастрычніка 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у першым чытанні прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь» (далей — праект Закона), унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Прадстаўлены праект Закона распрацаваны на падставе аналізу практыкі прымянення палажэнняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы міграцыі, якія рэгулююць пытанні абмежавання ўезду замежных грамадзян і асоб без грамадзянства (далей — іншаземцы) у Рэспубліку Беларусь, а таксама мiжнародных дагавораў Рэспублiкi Беларусь i актаў заканадаўства замежных дзяржаў, якія адносяцца да прадмета прававога рэгулявання праекта Закона.

Праектам Закона ўносяцца змяненні ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г. «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь» у частцы ўдакладнення падстаў і парадку адмовы іншаземцам у выдачы візы для ўезду ў Рэспубліку Беларусь або ва ўездзе ў Рэспубліку Беларусь, а таксама рэалізацыі права іншаземцаў на належнае інфармаванне аб устанаўленні абмежавання іх правоў. Прапанаваныя змяненні накіраваны на фарміраванне пазітыўнага іміджу Беларусі, а таксама спрашчэнне парадку ўезду іншаземцаў у Рэспубліку Беларусь.

У прыватнасці, праектам Закона прапануецца мінімізаваць выпадкі ўключэння iншаземцаў у Спiс асоб, уезд якім у Рэспубліку Беларусь забаронены або непажаданы, калі адсутнічаюць аб’ектыўныя і дастатковыя падставы лічыць, што іх дзеянні могуць нанесці істотную шкоду інтарэсам, якія ахоўваюцца заканадаўчымі актамі.

З гэтай мэтай карэкціруецца абзац чацвёрты часткі першай артыкула 30 названага Закона, якім прапануецца выключыць іншаземцаў, якія здзейснілі злачынствы па неасцярожнасці, з катэгорыі асоб, якім можа быць адмоўлена ў выдачы візы для ўезду ў Рэспубліку Беларусь або ва ўездзе ў Рэспубліку Беларусь, паколькі названыя дзеяннi не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі.

Важным дадаткам праекта Закона з’яўляюцца палажэнні, якія прадугледжваюць магчымасць уезду іншаземцаў у Рэспубліку Беларусь, што раней падчас знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь былі падвергнуты адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу і не заплацілі яго ў тэрмін, устаноўлены заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, з прычыны адсутнасці ў іх дадзенай інфармацыі. Гэтая катэгорыя грамадзян будзе дапушчана на тэрыторыю Беларусі пасля прад’яўлення пацвярджаючых дакументаў аб выкананні адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу або атрымання ад іншаземца абавязацельства аб выкананні адпаведнай пастановы ў самы кароткі тэрмін.

У праекце Закона ў новай рэдакцыі выкладзены артыкул 32 «Спіс асобаў, уезд якіх у Рэспубліку Беларусь забаронены або непажаданы». Прапанаваныя змяненні накіраваны ў тым ліку на больш поўнае забеспячэнне права асобных катэгорый іншаземцаў на атрыманне дакладнай інфармацыі аб наяўнасці або адсутнасці забароны на іх уезд у Рэспубліку Беларусь.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прекращено рассмотрение
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 11.09.2019
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Семая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па міжнародных справах
Адказныя дэпутаты: Корж Іван Аляксеевіч , Петрашова Вольга Уладзіміраўна
Адказны работнік Сакратарыята: Кісель Марына Евстафьевна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах

 


Першае чытанне Другое чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме