Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола да Канвенцыі аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах ад 22 студзеня 1993 года»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 1824
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

23 мая 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола да Канвенцыі аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах ад 22 студзеня 1993 года», які унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Дадзены законапраект распрацаваны ў мэтах нарматыўнага замацавання парадку, які склаўся на практыцы, ўзаемадзеяння ўпаўнаважаных органаў Рэспублікі Беларусь з упаўнаважанымі органамі дзяржаў-удзельніц Пратакола да Канвенцыі аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах ад 22 студзеня 1993 года, падпісаны 28 сакавіка 1997 года.

Прапануецца дапоўніць пералік ўпаўнаважаных органаў Рэспублікі Беларусь па ажыццяўленні непасрэднага ўзаемадзеяння з цэнтральнымі, тэрытарыяльнымі і іншымі органамі дзяржаў-удзельніц Пратакола наступнымі органамі: галоўныя ўпраўленні юстыцыі абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, органы, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану.

Праект накіраваны на забеспячэнне належнага выканання абавязацельстваў па развіцці супрацоўніцтва ў галіне аказання ўстановамі юстыцыі прававой дапамогі па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах, прынятых Рэспублікай Беларусь па Канвенцыі 1993 года, у адпаведнасці з артыкулам 37 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб міжнародных дагаварах Рэспублікі Беларусь».

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты ў адным чытанні
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 09.04.2019
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Шостая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па заканадаўстве
Адказны дэпутат: Сопікава Ала Мікалаеўна
Адказны работнік Сакратарыята: Фіцук Алена Яўгеньеўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і узаемадзеянню з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве

 



Адно чытанне
Усе законапраекты