Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 4362
Апісанне законапраекта

19 чэрвеня 2019 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва».

Распрацоўка законапраекта абумоўлена неабходнасцю карэкціроўкі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва» з улікам правапрымяняльнай практыкі, а таксама ў мэтах прывядзення яго ў адпаведнасць з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» і Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад

16 кастрычніка 2017 г. № 376 «Аб мерах па ўдасканальванні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці».

Праектам Закона, у прыватнасці, прапануецца:

абнавіць і дапоўніць паняційны апарат;

удакладніць паўнамоцтвы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва;

удакладніць правы органаў і ўстаноў, якія ажыццяўляюць дзяржаўны санітарны нагляд, іх службовых асоб, а таксама абавязкі арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў у гэтай сферы.

Акрамя таго, актуалізаваны пералік аб’ектаў, якія падлягаюць дзяржаўнай санітарна-гігіенічнай экспертызе, вызначаны прадмет дзяржаўнай санітарна-гігіенічнай экспертызы ў дачыненні да горадабудаўнічых праектаў, праектаў санітарна-абаронных зон, зон санітарнай аховы крыніц пітнога водазабеспячэння цэнтралізаваных сістэм пітнога водазабеспячэння, праектнай дакументацыі, рэгламентаваны асобныя пытанні, якія тычацца выдачы санітарна-гігіенічнага заключэння.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы

Адказны дэпутат: Курсевіч Валянціна Вацлаваўна


Адказны работнік Сакратарыята:
Макейчык Таццяна Уладзіміраўна – галоўны саветнік адзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 19.07.2018
Сесія: Пятая сесія

2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by