Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб трацейскіх судах»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 5268
Апісанне законапраекта

25 чэрвеня 2020 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб трацейскіх судах», які унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь 27 верасня 2019 года і прыняты ў першым чытанні 4 снежня 2019 года.

Праектам Закона прапануецца ўсталяваць, што пастаянна дзеючы трацейскі суд, створаны ў якасці некамерцыйнай арганізацыі, можа мець сімволіку, якая падлягае дзяржаўнай рэгістрацыі згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб афіцыйных (геральдычных) сімвалах.

У цяперашні час пры выяўленні парушэнняў заканадаўства ў дзейнасці трацейскіх судоў органы юстыцыі не маюць права прымаць у адносінах да такіх судоў прымусовыя меры. У сувязі з гэтым праектам Закона прапануецца прадаставіць Міністэрству юстыцыі і галоўным ўпраўленням юстыцыі абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў права ў выпадку атрымання інфармацыі, якая сведчыць аб парушэнні пастаянна дзеючым трацейскім судом заканадаўства аб трацейскіх судах (за выключэннем парушэнняў пры ажыццяўленні трацейскага разбору), вынесці такому суду пісьмовае папярэджанне. Пры гэтым прадугледжваецца, што вынесенае пісьмовае папярэджанне можа быць абскарджана ў суд.

У выпадку невыканання трацейскім судом патрабаванняў, якiя ўтрымлiваюцца ў пісьмовым папярэджанні, прапануецца замацаваць магчымасць ліквідацыі трацейскага суда ў судовым парадку.

Згодна з праектам Закона прыняцце рашэнняў аб ліквідацыі ў дачыненні да пастаянна дзеючага трацейскага суда, створанага ў якасці некамерцыйнай арганізацыі, будзе ўваходзіць у кампетэнцыю Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, а ў адносiнах да пастаянна дзеючага трацейскага суда, створанага ў якасці адасобленага падраздзялення (падраздзялення) юрыдычнай асобы — у кампетэнцыю абласнога (Мінскага гарадскога) суда.

Праектам Закона ўстанаўліваецца забарона на заключэнне трацейскага пагаднення, калі адзін з бакоў гэтага пагаднення з’яўляецца асобай, якая звязана (знаходзіцца ў залежнасці) з гэтым трацейскім судом, а таксама з юрыдычнай асобай, у якой трацейскі суд створаны ў якасці адасобленага падраздзялення (падраздзялення).

Для ўліку інтарэсаў абодвух бакоў трацейскага разбору пры фарміраванні складу трацейскага суда праектам Закона выключаецца магчымасць прызначэння суддзяў для вырашэння спрэчкі: яны будуць толькі выбірацца бакамі.

Акрамя таго, вызначана, што ў мэтах каардынацыі дзейнасці трацейскіх суддзяў, забеспячэння абароны іх правоў, арганізацыі навучання, павышэння кваліфікацыі трацейскіх суддзяў, прадстаўлення іх сумесных інтарэсаў могуць стварацца грамадскія аб’яднанні трацейскіх суддзяў.


 

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па заканадаўстве

Адказны дэпутат: Сонгін Аляксандр Генрыхавіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Лапіцкая Iрына Анатольеўна— саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянню з Пастаяннай камісіяй па заканадаўстве

 


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 27.09.2019
Сесія: Семая сесія

2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by