Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 4876
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

19 лістапада 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі», унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраект прадугледжвае далейшую лібералізацыю валютных адносін у рэспубліцы і рэалізацыю мерапрыемстваў па дэдаларызацыі эканомікі, накіраваных на фарміраванне грашовых разлікаў і цэнаўтварэння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь выключна ў нацыянальнай валюце.

Законапраектам прадугледжана:

перагляд паняційнага апарата, тэрмінаў і вызначэнняў, якія выкарыстоўваюцца ў валютным заканадаўстве і заканадаўстве аб каштоўных паперах;

унясенне змяненняў у паўнамоцтвы і правы Нацыянальнага банка ў вобласці валютнага рэгулявання;

замацаванне магчымасці ўвядзення Урадам сумесна з Нацыянальным банкам валютных абмежаванняў у выпадку пагрозы эканамічнай бяспецы краіны;

замацаванне праў і абавязкаў рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў пры правядзенні валютных аперацый;

замацаванне дазволеных выпадкаў выкарыстання замежнай валюты паміж удзельнікамі валютных адносін;

устанаўленне асноўных палажэнняў правядзення Нацыянальным банкам маніторынгу валютных аперацый;

устанаўленне рэгістрацыйнага парадку валютных дагавораў пры правядзенні рэзідэнтамі асобных валютных аперацый больш за ўстаноўленыя гранічныя значэнні;

адмена дырэктыўнага ўстанаўлення тэрмінаў рэпатрыяцыі валютнай выручкі і даванне права рэзідэнтам самім вызначаць тэрміны рэпатрыяцыі зыходзячы з дагаворных адносін з контрагентамі; зняцце абмежаванняў на адкрыццё рэзідэнтамі рахункаў у замежных банках;

зняцце абмежаванняў на правядзенне рэзідэнтамі валютных аперацый, звязаных з рухам капіталу;

замацаванне мэт, асноўных прынцыпаў і задач валютнага рэгулявання і валютнага кантролю;

унясенне змяненняў у паўнамоцтвы органаў валютнага кантролю, а таксама банкаў пры правядзенні імі валютных аперацый кліентаў.

Акрамя таго, прыняцце законапраекта дазволіць ажыццявіць паэтапную гарманізацыю і збліжэнне падыходаў да фарміравання і правядзення валютнай палітыкі ў дзяржавах – членах Еўразійскага эканамічнага саюза.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Падрыхтоўка да другога чытання
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 11.09.2019
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Семая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па бюджэце і фінансах
Адказны дэпутат: Вабішчэвіч Пётр Андрэевіч
Адказны работнік Сакратарыята: Давідовіч Наталля Віктараўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах
Першае чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме