Рус Бел En
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ветэрынарнай дзейнасці»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 78
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

9 красравіка 2020 года прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ветэрынарнай дзейнасці», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Праект Закона падрыхтаваны ў мэтах прывядзення палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ветэрынарнай дзейнасці» ў адпаведнасць з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2019 г. № 252 «Аб дзяржаўнай ветэрынарнай службе», Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва», Законам Рэспублікі Беларусь «Аб нарматыўных прававых актах».

У прыватнасці, праектам Закона:

ўдакладняюцца формы кантрольных (наглядных) мерапрыемстваў па ажыццяўленні дзяржаўнага нагляду;

прыводзяцца ў адпаведнасць з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2019 г. № 252 «Аб дзяржаўнай ветэрынарнай службе» артыкулы 11 і 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ветэрынарнай дзейнасці» ў дачыненні да дзейнасці дзяржаўнай ветэрынарнай службы і Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду;

у артыкуле 29 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ветэрынарнай дзейнасці» ўдакладняюцца ветэрынарныя мерапрыемствы, якія падлягаюць фінансаванню за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў.

Законапраектам ў галіне ветэрынарыі таксама:

карэктуюцца паняцці «ветэрынарны дабрабыт» і маніторынг;

ўводзіцца паняцце інфармацыйная сістэма;

пашыраюцца паўнамоцтвы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання;

ўносяцца іншыя змены ў Закон.


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Падрыхтоўка да другога чытання
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 09.01.2020
Скліканне: Сёмае скліканне
Сесія: Другая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па аграрнай палітыцы
Адказны дэпутат: Ляўчук Аляксандр Георгіевіч
Адказны работнік Сакратарыята: Цвяткова Таццяна Мікалаеўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па аграрнай палітыцы
Першае чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме