Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 6662
Апісанне законапраекта

2 кастрычніка 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраект распрацаваны ў мэтах прывядзення дзеючага заканадаўства ў гэтай сферы ў адпаведнасць з Дагаворам аб Еўразійскім эканамічным саюзе, узгаднення норм Закона аб адзінстве вымярэнняў з іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, а таксама ўдасканалення яго норм з улікам правапрымяняльнай практыкі. У законапраекце ажыццёўлены пераход ад рамачнага (базавага) рэгулявання важнейшых грамадскіх адносін у гэтай сферы да непасрэднага, што забяспечвае рацыянальны баланс паміж заканадаўчым і падзаконным прававым рэгуляваннем.

Законапраект дакладна размяжоўвае дзейнасць дзяржаўнай метралагічнай службы і дзейнасць іншых юрыдычных асоб і суб’ектаў па правядзенні метралагічнага кантролю сродкаў вымярэнняў у сферы заканадаўчай метралогіі, а таксама пашырае круг крыніц прававога рэгулявання адносін у галіне забеспячэння адзінства вымярэнняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Законапраект забяспечвае комплекснае, сістэмнае, у найбольшай ступені цэласнае і ўзгодненае прававое рэгуляванне грамадскіх адносін у сферы забеспячэння адзінства вымярэнняў, абараняе правы і законныя інтарэсы грамадзян і арганізацый, у тым ліку за кошт забеспячэння прававой дакладнасці, яснасці і празрыстасці правіл і працэдур у гэтай галіне.


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі

Адказныя дэпутаты:
  1. Курсевіч Валерый Віктаравіч
  2. Салаўёў Пётр Аляксандравіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Ледаковіч Віталь Рамуальдавіч — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі 
Трафімава Таццяна Анатольеўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі 
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 19.11.2018
Сесія: Пятая сесія

2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by