Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні законаў па пытаннях перавозкі небяспечных грузаў і прамысловай бяспекі»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 5982
Апісанне законапраекта

28 кастрычніка 2020 года Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях перавозкі небяспечных грузаў і прамысловай бяспекі», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Мэтай падрыхтоўкі законапраекта з’яўляецца прывядзенне законаў Рэспублікі Беларусь «Аб перавозцы небяспечных грузаў» і «Аб прамысловай бяспецы» ў адпаведнасць з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2017 г. № 376 «Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці», законамі Рэспублікі Беларусь «Аб ацэнцы адпаведнасці тэхнічным патрабаванням і акрэдытацыі органаў па ацэнцы адпаведнасці» і «Аб нарматыўных прававых актах», а таксама з патрабаваннямі тэхнічнага рэгламенту Еўразійскага эканамічнай саюза «Аб бяспецы атракцыёнаў» (ТР ЕАЭС 038/2016) і правапрымяняльнай практыкай.

Законапраектам уносяцца змяненні, якія тычацца пытанняў дзяржаўнага рэгулявання і дзяржаўнага нагляду за арганізацыяй работ па захаванні бяспечнай перавозкі небяспечных грузаў, дзяржаўнага нагляду за арганізацыяй работ у дачыненні да небяспечных вытворчых аб’ектаў і (ці) патэнцыйна небяспечных аб’ектаў пры ажыццяўленні дзейнасці ў галіне прамысловай бяспекі, прадугледжваюцца карэкціроўкі паняційнага апарату.

Акрамя гэтага, законапраектам удакладняюцца паўнамоцтвы асобных дзяржаўных органаў па выдачы пэўных дакументаў і іх дублікатаў у сферы падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі неабходных спецыялістаў у галіне перавозкі небяспечных грузаў і забеспячэння прамысловай бяспекі, устанаўленні форм такіх дакументаў. Напрыклад, у Законе Рэспублікі Беларусь «Аб прамысловай бяспецы» замацоўваецца норма аб тым, што работнікам, занятым на аб’ектах з выбуховымі работамі, выдаецца адзіная кніжка падрыўніка. Гэта будзе садзейнічаць забеспячэнню кантролю ў гэтай сферы, а значыць і бяспецы за кошт выключэння фактару некваліфікаваных дзеянняў у такім адказным пытанні. Пры дапрацоўцы да другога чытання ў мэтах ліквідацыі недахопаў у сферы рэгулявання дзейнасці па выдачы дазволаў на права правядзення падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі асоб, занятых перавозкай небяспечных грузаў, іх дублікатаў, а таксама павышэння ўзроўню бяспекі перавозкі небяспечных грузаў кампетэнцыя Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь дапоўнена паўнамоцтвам на ўстанаўленне парадку выдачы такіх дазволаў.

Таксама рэфармуецца сістэма ведамаснага кантролю. Замест яго прапануецца надзяліць дзяржаўныя органы паўнамоцтвам па кіраванні дзейнасцю падпарадкаваных ім суб’ектаў. Гэтыя органы замест праверак будуць больш займацца аналізам дзейнасці падначаленых арганізацый і мерамі па павышэнні эфектыўнасці іх дзейнасці. Такая сістэма ўзаемадзеяння з’яўляецца больш рацыянальнай, празрыстай, выключае залішняе, не абгрунтаванае аб’ектыўнымі прычынамі абцяжарванне арганізацый праверачнымі мерапрыемствамі.

У мэтах аптымізацыі работы органаў унутраных спраў, узгаднення з міжнароднай практыкай, ліквідацыі лішніх бар’ераў для бізнесу законапраектам з кампетэнцыі Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў выключаецца паўнамоцтва па ўзгадненні маршрутаў перавозкі небяспечных грузаў.

Пры дапрацоўцы законапраекта да другога чытання Пастаяннай камісіяй была ўлічана вялікая колькасць заўваг і прапаноў, якія паступілі ў тым ліку ад шэрагу прадпрымальніцкіх аб’яднанняў, арганізацый рэальнага сектара эканомікі і сферы паслуг, а таксама ад грамадзян. Гэтыя заўвагі і прапановы ацэнены як з пункту гледжання захавання грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў, так і поглядам канкрэтных арганізацый і прадпрымальнікаў, каго гэтыя змяненні могуць закрануць. Акрамя таго, нормы законапраекта былі істотна дапрацаваны для ліквідацыі выяўленых недахопаў прававога рэгулявання, рэалізацыі напрацовак правапрымяняльнай дзейнасці, забеспячэння ўнутранай ўзгодненасці і яснасці прапанаваных норм.

Прыняцце законапраекта спросціць дзейнасць бізнесу ў галіне перавозкі небяспечных грузаў і забеспячэння прамысловай бяспекі, захаваўшы пры гэтым у якасці прыярытэту бяспеку грамадзян і навакольнага асяроддзя.

Гісторыя законапраекта

16 красавiка 2020 года Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь  «Аб змяненні законаў», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У ходзе падрыхтоўкі да разгляду ў другім чытанні назва законапраекта была зменена на праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях перавозкі небяспечных грузаў і прамысловай бяспекі».


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі

Адказныя дэпутаты:
  1. Гранкоўскі Аляксандр Аляксандравіч
  2. Саракач Аляксандр Іванавіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Ледакович Віталій Рамуальдавіч — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі
Ягорава Марыя Аляксандраўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі 

 


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 05.11.2019
Сесія: Семая сесія

2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by