Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб змяненні законаў»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 3511
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

10 кастрычніка 2019 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў» (унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь 25 чэрвеня 2019 года з назвай «Аб змяненні законаў па пытаннях аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый»).

Дапрацаваны да першага чытання законапраект падрыхтаваны ў мэтах прывядзення некаторых законаў у адпаведнасць з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 студзеня 2019 г. № 27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый».

У мэтах уніфікацыі элементаў заработнай платы работнікаў і прымянення адзінай тэрміналогіі праектам Закона ўдакладняюцца асобныя палажэнні законаў Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці:

у Законе «Аб індэксацыі даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі» тэрмін «тарыфная стаўка (аклад)» змяняецца на «тарыфная стаўка (тарыфны аклад), аклад»;

у законах «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе», «Аб статусе ваеннаслужачых» і «Аб альтэрнатыўнай службе» ўстанаўліваецца дадатковая гарантыя для грамадзян, якія знаходзяцца на ваеннай і альтэрнатыўнай службе, па ўключэнні перыяду такой службы ў стаж работы ў бюджэтных арганізацыях;

у Законе «Аб свабодных эканамічных зонах» выключаюцца паўнамоцтвы Савета Міністраў па вызначэнні памераў аплаты працы ў дачыненні да работнікаў адміністрацыі СЭЗ;

у Законе «Аб дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартах» тэрміны «тарыфная стаўка першага разраду» і «тарыфныя каэфіцыенты Адзінай тарыфнай сеткі работнікаў Рэспублікі Беларусь» зменены на «базавую стаўку» і «каэфіцыенты тарыфнага разраду тарыфнай сеткі (кратныя размеры базавай стаўкі)»;

у Законе «Аб устанаўленні і парадку павышэння мінімальнай заработнай платы» тэрміны «тарыфная стаўка (аклад)» і «выплаты кампенсавальнага характару» змяняюцца на «тарыфная стаўка (тарыфны аклад), аклад» і «кампенсуючыя выплаты» адпаведна;

у Законе «Аб дзяржаўных сакрэтах» выключаецца тэрмін «тарыфныя стаўкі (аклады)»;

у Законе «Аб Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь» выключаецца паняцце «павышэнне тарыфных ставак (акладаў) за стаж работы па спецыяльнасці (у галіне)».


Гісторыя законапраекта
Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый», (унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь 25.06.2019, ув. №3511).
У ходзе дапрацоўкі да першага чытання зменена назва.
Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў» (па пытаннях аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый)
Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Падрыхтоўка да другога чытання
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 25.06.2019
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Семая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па працы і сацыяльных пытаннях
Адказны дэпутат: Дашко Анатолій Міхайлавіч
Адказны работнік Сакратарыята: Мычко Святлана Уладзіміраўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях
Першае чытанне
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме