Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб змяненні законаў»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 2063
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

19 чэрвеня 2019 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях грамадзянскіх аспектаў міжнароднага выкрадання дзяцей», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Праект Закона распрацаваны ў мэтах реалізацыі норм Канвенцыі аб грамадзянскіх аспектах міжнароднага выкрадання дзяцей ад 25 кастрычніка 1980 года (далей — Канвенцыя) і прадугледжвае ўнясенне змяненняў у Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь, а таксама у законы Рэспублікі Беларусь «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь», «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліке Беларусь», «Аб выканаўчай вытворчасці».

Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь прапануецца дапоўніць главой 282 «Вытворчасць па справах аб вяртанні дзіцяці або аб ажыццяўленні правоў доступу», якая замацоўвае механізм разгляду судамі з улікам палажэнняў Канвенцыі заявы аб вяртанні неправамерна перамешчанага ў Рэспубліку Беларусь або неправамерна ўтрыманага ў Рэспубліке Беларусь дзіцяці або аб ажыццяўленні ў дачыненні да такога дзіцяці правоў доступу. Справы па заявах прапануецца разглядаць судам па правілах іскавай вытворчасці. Пры гэтым суду прадастаўляецца права забараніць адказніку змяняць месца жыхарства (месца знаходжання) дзіцяці і часова абмежаваць права на выезд адказчыка і (або) дзіцяці з Рэспублікі Беларусь да ўступлення ў законную сілу рашэння суда па справе аб вяртанні дзіцяці або аб ажыццяўленні ў дачыненні да дзіцяці правоў доступу.

У Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і прапануецца замацаваць ўмовы і парадак падачы заяў аб вяртанні дзіцяці або аб ажыццяўленні ў дачыненні да дзіцяці правоў доступу.

Улiчваючы, што Канвенцыяй прадугледжана ажыццяўленне ўсіх працэдур на бясплатнай аснове, прапануецца ўнесці дапаўненне ў замацаваны артыкулам 285 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь пералік асоб, якія вызваляюцца ад дзяржаўнай пошліны пры звароце ў суд.

У рамках карэкцiроўкi законаў Рэспублікі Беларусь «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь» і «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліке Беларусь» прапануецца вызначыць, што права грамадзяніна, права замежніка на выезд з Рэспублікі Беларусь можа быць часова абмежавана, калі ён з'яўляецца адказчыкам па справе аб вяртанні неправамерна перамешчанага ў Рэспубліку Беларусь або неправамерна ўтрыманага ў Рэспубліке Беларусь дзіцяці або аб ажыццяўленні ў дачыненні да такога дзіцяці правоў доступу, альбо дзіцем, у дачыненні да якога разглядаецца такая справа.

Унясенне змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб выканаўчай вытворчасці» абумоўлена з'яўленнем новага віду выканаўчых дакументаў аб вяртанні дзіцяці або аб ажыццяўленні правоў доступу ў адносiнах да дзiцяцi.

Гісторыя законапраекта
19 чэрвеня 2019 года  Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях грамадзянскіх аспектаў міжнароднага выкрадання дзяцей», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
У ходзе падрыхтоўкі да разгляду ў другім чытанні назва законапраекта была зменена.
Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў».
Законопроекты, которые вошли, как часть текущего законопроекта
Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Падрыхтоўка да другога чытання
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 22.04.2019
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Шостая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па заканадаўстве
Адказны дэпутат: Власевіч Віталій Эдуардавіч
Адказны работнік Сакратарыята: Лапіцкая Ірына Анатольеўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па заканадаўстве
Першае чытанне
Усе законапраекты