Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Восьмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь» «Аб пахаваннi i пахавальнай справе»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 7627
Апісанне законапраекта

18 снежня 2020 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пахаваннi i пахавальнай справе».

Законапраект прадугледжвае ўнясенне змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб пахаваннi i пахавальнай справе» (далей — Закон), якія выкліканы неабходнасцю ўдасканалення Закона з улікам практыкі прымянення.

У прыватнасці, дакументам прапануецца:

усталяваць забарону на пахаванне спосабам, не прадугледжаным Законам (напрыклад, спосабам развявання праху);

прадугледзець магчымасць адкрыцця раней закрытых месцаў пахавання па рашэнні мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню з улікам інтарэсаў грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі;

вызначыць парадак фарміравання тарыфаў на гарантаваныя паслугі, а таксама вызначыць мінімальны пералік гарантаваных паслуг;

скараціць тэрмін пахавання спецыялізаванай арганізацыяй памерлых, асоба якіх не ўсталяваная, і памерлых пры адсутнасці асоб, якія ўзялі на сябе арганізацыю пахаваньня, з трох да адных сутак з моманту перадачы цел (парэшткаў) і з даты атрымання неабходных дакументаў і заключэнняў, неабходных для ажыццяўлення пахавання;

надзяліць спецыялізаваныя арганізацыі, асоб, адказных за ўтрыманне і добраўпарадкаванне месцаў пахавання, пасялковыя, сельскія выканаўчыя камітэты правам прыцягваць юрыдычных асоб, фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, на дагаворнай аснове да выканання работ па ўтрыманні і добраўпарадкаванні месцаў пахавання;

удакладніць патрабаванні да зместу і добраўпарадкаванні месцаў пахавання, у тым ліку ўскласці абавязак па ўтрыманню ў належным стане ўчастка для пахавання або (нішы) месцы ў калумбарыі на асобу, якая ўзяла на сябе арганізацыю ўстаноўкі надмагільнага збудавання;

абавязаць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы на працягу двух гадоў правесці інвентарызацыю месцаў пахавання ў сельскіх населеных пунктах, пасёлках гарадскога тыпу і перадаць іх на баланс спецыялізаваным арганізацыям.

Гісторыя законапраекта
11 красавіка 2019 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты ў першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях пахавання і пахавальнай справы».
У ходзе падрыхтоўкі да разгляду ў другім чытанні назва законапраекта       была зменена.
Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь» «Аб пахаваннi i пахавальнай справе».
Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве


Адказны работнік Сакратарыята:
Патаповіч Кацярына Генадзьеўна — саветнік-кансультант  аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 29.12.2018
Сесія: Шостая сесія

2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Статус: Прыняты ў другім чытанні
Усе законапраекты
Восьмае скліканне
Навіны па тэме

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by