Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб змяненні законаў па пытаннях выканаўчага вядзення»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 3597
Апісанне законапраекта

16 снежня 2020 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях выканаўчага вядзення», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь (далей — праект Закона).

Праект Закона падрыхтаваны ў мэтах выканання пункта 8 Плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2019 г., зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2019 г. № 4.

У мэтах удасканалення парадку выканання выканаўчых дакументаў і павышэння эфектыўнасці выканання патрабаванняў выканаўчых дакументаў у Законе Рэспублікі Беларусь «Аб выканаўчым вядзенні», у прыватнасці, прадугледжваецца:

захаванне падыходу да вызначэння спагнальнікаў па выканаўчых дакументах у частцы маёмасных спагнанняў па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях, у якасці якіх устаноўлены органы, якія вядуць адміністрацыйны працэс, і каторыя вынеслі пастановы аб накладанні адміністрацыйнага спагнання, за выключэннем суда;

карэкціроўка чарговасцi задавальнення патрабаванняў спагнальнікаў па выканаўчых вядзеннях;

удакладненне парадку правядзення таргоў і пераацэнкі арыштаванай маёмасці даўжнiка;

карэкціроўка парадку абскарджання (апратэставання) пастаноў, дзеянняў (бяздзейнасці) судовага выканаўцы.

Для павышэння якасці працы судовых выканаўцаў і іх прафесійнага ўзроўню карэкціруецца Закон Рэспублікі Беларусь «Аб судовых выканаўцах», якім, у прыватнасці, прадугледжваецца неабходнасць праходжання кандыдатам на пасаду судовага выканаўцы стажыроўкі і тэставання на веданне заканадаўства аб выканаўчым вядзенні да прызначэння на пасаду судовага выканаўцы.

Для забеспячэння паўнаты прававога рэгулявання ўмоў i парадку выканаўчага вядзення праектам Закона прадугледжваецца ўнясенне змяненняў у Грамадзянскі працэсуальны, Гаспадарчы працэсуальны, Працоўны, Крымінальна-выканаўчы кодэксы Рэспублікі Беларусь, у законы Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй», «Аб рэгістры насельніцтва».

У сувязі з падрыхтоўкай новых рэдакцый праектаў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях з праекта Закона выключаны нормы, якія прадугледжваюць унясенне змяненняў у названыя кодэксы.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па заканадаўстве

Адказныя дэпутаты:
  1. Амельянюк Аляксандр Паўлавіч
  2. Ягораў Аляксей Уладзіміравіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Фіцук Алена Яўгеньеўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і узаемадзеянню з Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве

 


Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 28.06.2019
Сесія: Шостая сесія

2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by