Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях забеспячэння пагранічнай бяспекі»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Уваходны нумар: 5171
Апісанне законапраекта

18 снежня 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях забеспячэння пагранічнай бяспекі», унесены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Законапраект накіраваны на комплекснае ўдасканаленне прававога рэгулявання праваадносін, звязаных з забеспячэннем пагранічнай бяспекі, на аснове практыкі яго прымянення, удасканаленне парадку наведвання пагранічнай зоны і пагранічнай паласы фізічнымі асобамі, транзітнага праезду іншаземцаў праз пагранічную зону.

Праектам Закона ўносяцца дапаўненні і змяненні ў законы Рэспублікі Беларусь «Аб Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь», «Аб органах пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь», «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь» і «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь».

Законапраектам, у прыватнасці, прапануецца:

дапоўніць Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь» паняццямі «аўтаматычныя сродкі пагранічнага кантролю», «персанальныя даныя фізічнай асобы» і іх азначэннямі, удакладніць азначэнні некаторых паняццяў, якія выкарыстоўваюцца ў гэтым Законе;

адмяніць дзяржаўную пошліну за ўезд (уваход), часовае знаходжанне і перамяшчэнне на працягу аднаго года ў пагранічнай зоне для грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь;

устанавіць дзяржаўную пошліну за выдачу пропускаў на права ўезду (уваходу), часовага знаходжання, перамяшчэння ў пагранічнай паласе;

пашырыць пералік дакументаў, на падставе якіх фізічныя асобы маюць права знаходзіцца ў межах пагранічнай зоны;

змяніць парадак наведвання пагранічнай зоны і пагранічнай паласы фізічнымі асобамі, транзітнага праезду (транзіту) замежных грамадзян і асоб без грамадзянства праз пагранічную зону;

надзяліць юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць міжнародныя перавозкі пасажыраў, правам на збор, апрацоўку, захоўванне і выкарыстанне персанальных даных пасажыраў без іх пісьмовай згоды;

у Законе Рэспублікі Беларусь «Аб органах пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь» удакладніць паўнамоцтвы органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, звязаныя з арганізацыяй пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь тавараў і фізічных асоб;

надзяліць мытныя органы Рэспублікі Беларусь паўнамоцтвамі на ажыццяўленне некаторых функцый органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь у асобных пунктах пропуску. 

Гісторыя законапраекта

18 снежня 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь

«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях забеспячэння пагранічнай бяспекі», унесены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

У ходзе падрыхтоўкі да разгляду ў другім чытанні назва законапраекта была зменена. Ён унесены ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і прыняты ў першым чытанні з назвай «Аб змяненні законаў па пытаннях забеспячэння пагранічнай бяспекі».


Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па нацыянальнай бяспецы

Адказны дэпутат: Базанаў Уладзімір Аляксандравіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Купава Уладзімір Віктаравіч  галоўны саветнік аддзела па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 03.09.2018
Сесія: Пятая сесія

2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by