Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 6146
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

6 снежня 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у першым чытанні прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь«Аб змене законаў Рэспублікі Беларусь па пытанні ўзмацнення барацьбы з прапагандай нацызму і экстрэмізму» (далей — праект Закона), унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Законапраект накіраваны на далейшае ўдасканаленне заканадаўства па пытаннях абароны грамадскага парадку і маральнасці ад распаўсюджвання ідэалогіі нацызму і іншага экстрэмізму.

У сувязі з гэтым прапануецца ўнесці карэкціроўкі ў Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей — КаАП) і Закон Рэспублікі Беларусь «Аб процідзеянні экстрэмізму».

Законапраектам, у прыватнасці, прапануецца:

усталяваць забарону на рэабілітацыю нацызму, прапаганду, публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюджванне, захоўванне i набыццё з мэтай распаўсюджвання як нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі, так сімволікі і атрыбутыкі экстрэмісцкіх і тэрарыстычных арганізацый;

увесці крымінальную адказнасць за наўмысную публічную рэабілітацыю нацызму нароўні з распальваннем расавай альбо іншай сацыяльнай варожасці;

даць вызначэнне тэрмінаў «нацызм», «рэабілітацыя нацызму» і «нацысцкая сімволіка і атрыбутыка»;

выкласці артыкул 17.10 КаАП у новай рэдакцыі з пашырэннем аб’ектыўнага боку правапарушэння за кошт устанаўлення адміністрацыйнай адказнасці за прапаганду, публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюджванне, захоўванне i набыццё з мэтай распаўсюджвання сімволікі і атрыбутыкі экстрэмісцкіх і тэрарыстычных арганізацый, а таксама за захоўванне і набыццё з мэтай распаўсюджвання нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі;

увесці ў артыкуле 17.10 КаАП кваліфікаваны склад з павялічаным ў два разы памерам штрафу за паўторнае на працягу года ўчыненне правапарушэння, прадугледжанага названым артыкулам;

вызначыць, што пералік арганізацый і асоб, прызнаных злачыннымі альбо вінаватымі ў здзяйсненні злачынстваў Нюрнбергскім трыбуналам альбо заснаванымі на ім прысудамі нацыянальных, ваенных або акупацыйных трыбуналаў, і арганізацый, якія супрацоўнічалі з імі, пералік іх сімволікі і атрыбутыкі, а таксама пералік сімволікі і атрыбутыкі экстрэмісцкіх і тэрарыстычных арганізацый вядуцца і размяшчаюцца ў сетцы Інтэрнэт у парадку, устаноўленым Урадам Рэспублікі Беларусь.


Гісторыя законапраекта
6 снежня 2018 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у першым чытанні прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь«Аб змене законаў Рэспублікі Беларусь па пытанні ўзмацнення барацьбы з прапагандай нацызму і экстрэмізму»

У ходзе дапрацоўкі да другога чытання зменена назва.

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму»


Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Падрыхтоўка да другога чытання
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 24.10.2018
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Пятая сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі
Адказны дэпутат: Саўко Валерый Іосіфавіч
Адказны работнік Сакратарыята: Дабрыян Уладзімір Пятровіч — загадчык аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі 
Першае чытанне
Усе законапраекты