Галоўная / Беларуская версія / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў

«Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Уваходны нумар: 7044
Мова законапраекта: Русский
Апісанне законапраекта

7 снежня 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты да ведама Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» (далей — Дэкрэт).

Дэкрэт замацаваў цэлы комплекс мер, накіраваных на развіццё прадпрымальніцкай ініцыятывы і выключэнне залішніх адміністрацыйных бар'ераў, якія прад'яўляюцца да суб'ектаў гаспадарання: устанаўленне паведамляльнага парадку ажыццяўлення асобных найбольш распаўсюджаных відаў эканамічнай дзейнасці, сістэматызацыя і скарачэнне пераліку патрабаванняў пажарнай бяспекі, да зместу і эксплуатацыі капітальных і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання, патрабаванняў у галіне аховы навакольнага асяроддзя, ветэрынарыі, санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, аптымізацыя адміністравання і выплаты падатковых і мытных плацяжоў, спрашчэнне парадку ажыццяўлення дзейнасці ў сферах гандлю, рэкламы, будаўніцтва, транспартнай дзейнасці і іншых, а таксама цэлы шэраг іншых новаўвядзенняў.

У цэлым рэалізацыя норм Дэкрэта павінна мінімізаваць рэгулятыўнае ўздзеянне ў дзейнасць суб'ектаў гаспадарання з адначасовым узмацненнем механізмаў самарэгулявання бізнесу і яго адказнасці за выкананне ўстаноўленых патрабаванняў заканадаўства.

Гісторыя разгледжання
Бягучая стадыя: Прыняты да ведама
Унесенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 28.11.2017
Скліканне: Шостае скліканне
Сесія: Трэцяя сесія
Камісія, у якой разглядаецца законапраект: па эканамічнай палітыцы
Адказны дэпутат: Шчэпаў Уладзіслаў Аляксандравіч
Адказны работнік Сакратарыята: Нікалаева Наталля Валер′еўна — саветнік-кансультант аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па эканамічнай палітыцы.
Разгляд
Усе законапраекты
Сёмае скліканне
Навіны па тэме