Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб фізічнай культуры і спорце»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 5265
Апісанне законапраекта

7 снежня 2017 года Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб фізічнай культуры і спорце».

Распрацоўка законапраекта абумоўлена неабходнасцю карэкціроўкі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб фізічнай культуры і спорце» з улікам практыкі яго прымянення ў мэтах стварэння спрыяльных умоў для развіцця фізічнай культуры і спорту ў краіне і далейшай інтэграцыі Рэспублікі Беларусь у сусветнае спартыўнае супольніцтва.

Праектам Закона, у прыватнасці, прапануецца:

вызначыць прававы статус балельшчыкаў, валанцёраў і сцюардаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы фізічнай культуры і спорту, спартыўных агентаў;

удакладніць пералік суб’ектаў фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь;

даць Міністэрству спорту і турызму Рэспублікі Беларусь паўнамоцтвы па ўзгадненні стварэння, рэарганізацыі і ліквідацыі дзяржаўных арганізацый фізічнай культуры і спорту;

размежаваць кампетэнцыю Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб’яднанняў, якія ажыццяўляюць развіццё тэхнічных, авіяцыйных, ваенна-прыкладных і службова-прыкладных відаў спорту, у дадзенай сферы;

даць Нацыянальнаму алімпійскаму камітэту Рэспублікі Беларусь паўнамоцтвы па заключэнні са спартсменамі і трэнерамі, уключанымі ў склад спартыўнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь, якая накіроўваецца для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях і іншых міжнародных спартыўных мерапрыемствах, якія праводзяцца пад эгідай Міжнароднага алімпійскага камітэта, Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў і Асацыяцыі нацыянальных алімпійскіх камітэтаў, пагаднення аб удзеле ў гэтых мерапрыемствах, а таксама па ўзгадненні выкарыстання ў камерцыйных мэтах імён і выяў спартсменаў і трэнераў, уключаных у склад гэтай дэлегацыі ў перыяд правядзення прызначаных мерапрыемстваў;

урэгуляваць пытанне прызначэння стыпендый спартсменам нацыянальнай і зборнай каманд Рэспублікі Беларусь па відах спорту за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў, прадугледжаных на мерапрыемствы ў сферы фізічнай культуры і спорту; 

вызначыць пералік пытанняў, якія падлягаюць рэгуляванню Правіламі бяспекі правядзення заняткаў фізічнай культурай і спортам;

удакладніць асобныя пытанні аховы грамадскага парадку і забеспячэння грамадскай бяспекі пры правядзенні спартыўна-масавых мерапрыемстваў, спартыўных спаборніцтваў, пашырыць пералік абмежаванняў падчас іх правядзення;

рэгламентаваць пытанні заключэння грамадзянска-прававых дагавораў аб спартыўнай падрыхтоўцы, а таксама пакрыцця сродкаў, затрачаных на спартыўную падрыхтоўку;

даць права кіраўнікам дзяржаўных арганізацый фізічнай культуры і спорту, сярэдніх школ –– вучылішч алімпійскага рэзерву і іх намеснікам у вольны ад асноўнай работы час са згоды наймальніка ажыццяўляць аплачваемую педагагічную дзейнасць у сферы фізічнай культуры і спорту, не звязаную з выкананнем асноўных абавязкаў па месцы асноўнай работы, а таксама судзейства спартыўна-масавых мерапрыемстваў, спартыўных спаборніцтваў;

рэгламентаваць асобныя пытанні, якія тычацца ажыццяўлення прапаганды фізічнай культуры і спорту, медыцынскага забеспячэння фізічнай культуры і спорту, навукова-метадычнага забеспячэння спартыўнай падрыхтоўкі, абыходжання з жывёламі, якія прымаюць удзел у фізкультурна-аздараўленчых, спартыўна-масавых і спартыўных мерапрыемствах.

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы

Адказныя дэпутаты:
  1. Дзевятоўскі Вадзім Анатольевіч
  2. Невар Ігар Леанідавіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Макейчык Таццяна Уладзіміраўна – галоўны саветнік адзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 31.10.2016
Сесія: Першая сесія

2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by