Рус Бел Eng
Галоўная / Дзейнасць / Заканадаўчая дзейнасць / Законапраекты, што паступілі на разгляд у Палату прадстаўнікоў
Сёмае скліканне.
Каляндар пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб аўтамабільных дарогах і дарожнай дзейнасцi»

Суб'ект права заканадаўчай ініцыятывы: Савет Міністраў
Уваходны нумар: 133
Апісанне законапраекта

6 снежня 2018 годаПалатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняты праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб аўтамабільных дарогах і дарожнай дзейнасці», унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Мэтамі падрыхтоўкі законапраекта з’яўляюцца прывядзенне Закона Рэспублікі Беларусь ад 2 снежня 1994 года «Аб аўтамабільных дарогах і дарожнай дзейнасці» (далей — Закон) у адпаведнасць з нарматыўнымі прававымі актамі Кіраўніка дзяржавы, узгадненне Закона з іншымі заканадаўчымі актамі, міжнародна-прававымі актамі, якія састаўляюць права Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама ўдасканаленне асобных палажэнняў Закона з улікам правапрымяняльнай практыкі.

Законапраект прадугледжвае істотную карэкціроўку паняційнага апарату, паўнамоцтваў Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у галіне дарожнай дзейнасці, а таксама іншыя змяненні, накіраваныя перш за ўсё на забеспячэнне комплекснага, сістэмнага і ўзгодненага прававога рэгулявання грамадскіх адносін у гэтай сферы.

У мэтах узаемадзеяння дзяржавы і бізнесу для вырашэння грамадска значных задач на ўзаемавыгадных умовах законапраектам таксама прапануецца ўрэгуляваць магчымасць перадачы аўтамабільных дарог, якія знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы, у рамках выканання абавязацельстваў, прадугледжаных пагадненнем аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве, юрыдычным асобам, індывідуальным прадпрымальнікам у валоданне, карыстанне, у тым ліку ў бязвыплатнае карыстанне, для ажыццяўлення дарожнай дзейнасці.

З улікам праблем, якія ўзнікаюць на практыцы ў частцы ўмоў пракладкі або перабудовы інжынерных камунікацый, размешчаных у межах палос адводу аўтамабільных дарог, законапраектам таксама прапануюцца змяненні, рэалізацыя якіх дазволіць больш гібка і эфектыўна іх вырашаць.

Законапраектам таксама ўносяцца карэктывы для ўстаранення норм Закона, якія ўступілі ў супярэчнасць з Палажэннем аб плаце за праезд цяжкавагавых і (ці) буйнагабарытных транспартных сродкаў па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 лістапада 2010 г. № 613 «Аб праездзе цяжкавагавых і (ці) буйнагабарытных транспартных сродкаў па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання Рэспублікі Беларусь».

Акрамя гэтага, законапраектам выключаюцца з Закона нормы, якія тычацца рэзервовых зон, паколькі з 2003 года (з часу ўключэння гэтай нормы ў Закон) яны ні разу не прымяняліся.

Пры падрыхтоўцы законапраекта да другога чытання:

дапрацаваны нормы, якія датычацца фінансавання дарожнай дзейнасці і паўнамоцтваў мясцовых органаў улады;

вызначаны дакладны пералік уладальнікаў аўтамабільных дарог;

пашыраны паўнамоцтвы Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь у частцы ўстанаўлення складу і парадку выканання работ па эксплуатацыі (утрыманні і бягучым рамонце) аўтамабільных дарог агульнага карыстання;

унесены шэраг іншых змяненняў і дапаўненняў, накіраваных на ўдасканаленне норм дакумента і забеспячэнне яго ўнутранай ўзгодненасці.

Такім чынам, у выніку прыняцця законапраекта будзе забяспечана комплекснае і ўзгодненае прававое рэгуляванне грамадскіх адносін у сферы аўтамабільных дарог і дарожнай дзейнасці. Акрамя таго, будуць у большай ступені абаронены правы ўладальнікаў аўтамабільных дарог, у тым ліку за кошт забеспячэння прававой дакладнасці, яснасці і празрыстасці правіл і працэдур у названай сферы.


 

Інфармацыя аб законапраекце
Бягучая стадыя: Прыняты ў другім чытанні

Камісія, у якой разглядаецца законапраект: камісія па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі

Адказныя дэпутаты:
  1. Заблоцкі Дзмітрый Васільевіч
  2. Лобач Юрый Аляксандравіч


Адказны работнік Сакратарыята:
Ягорава Марыя Аляксандраўна — галоўны саветнік аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі
Гісторыя разгледжання
1. Унясенне ў Палату прадстаўнікоў
Дата паступлення ў Палату прадстаўнікоў: 10.01.2018
Сесія: Чацвёртая сесія

2. Першае чытанне
3. Другое чытанне
Усе законапраекты

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by