Рус Бел Eng
Главная / О Палате представителей / Регламентирующие документы / Палажэнне аб аб'яўленні Падзякі Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Палажэнне аб аб’яўленні Падзякі Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Рашэнне Савета
Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

20.07.2017 № 211-СП6

 







ПАЛАЖЭННЕ

аб аб’яўленні Падзякі Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

 

1. Гэта Палажэнне вызначае парадак і ўмовы аб’яўлення Падзякі Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь (далей  Падзяка).

2. Падзяка можа быць аб’яўлена дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (далей  Палата прадстаўнікоў), работнікам Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў, іншым грамадзянам Рэспублікі Беларусь і замежнымграмадзянам (далей, калі не вызначана іншае,  грамадзяне), калектывам арганізацыйРэспублiкi Беларусь (далей  калектыў арганізацыі).

3. Падзяка аб’яўляецца за:

актыўны ўдзел у заканатворчай дзейнасці, падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў Палаты прадстаўнікоў і яе органаў;

шматгадовую добрасумленную працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў;

аператыўнае і якаснае выкананне заданняў асобай важнасці і складанасці;

заслугі ва ўмацаванні міждзяржаўных і міжпарламенцкіх сувязей;

значныя дасягненнi ў гаспадарчым, сацыяльна-эканамiчным развiццi, ва ўмацаваннi абараназдольнасцi i правапарадку;

высокiя паказчыкi ў службовай дзейнасцi, прафесiйнае майстэрства i выдатныя дасягненнi ў галiне адукацыi, культуры, спорту, аховы здароўя;

іншыя значныя заслугі.

4. Падзяка аб’яўляецца:

па ініцыятыве Старшыні Палаты прадстаўнікоў;

па прадстаўленні:

намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў, старшынь пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў;

Начальніка Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

5. Прадстаўленне ўносіцца Старшыні Палаты прадстаўнікоў.
Да яго прыкладаюцца:

хадайніцтва аб аб’яўленнi Падзякi;

пісьмовае ўзгадненне ў выпадку, прадугледжаным гэтым Палажэннем;

даведка-аб’ектыўка (для грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, а таксама для замежнага грамадзяніна, які пастаянна пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь), падпiсаная кiраўнiком арганiзацыі па месцы працы (службы) грамадзяніна;

даведка аб асноўных паказчыках дзейнасці арганізацыі Рэспублікі Беларусь за апошні год (для калектываў арганізацый), падпiсаная кiраўнiком гэтай арганiзацыi;

звесткі з адзінага дзяржаўнага банка даных аб правапарушэннях аб здзейсненых грамадзянінам Рэспублiкi Беларусь правапарушэннях ці аб іх адсутнасці, а таксама звесткі аб учыненых грамадзянінам Рэспублікі Беларусь дзеяннях, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, ці аб іх адсутнасці (для грамадзяніна Рэспублікі Беларусь);

копія пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі арганізацыі Рэспублікі Беларусь або іншага дакумента з указаннем яе поўнага і дакладнага наймення;

копія пашпарта грамадзяніна Рэспублiкi Беларусь (старонка 31) або ідэнтыфікацыйнай карткі грамадзяніна Рэспублiкi Беларусь (для грамадзяніна Рэспублікі Беларусь).

Хадайнiцтва аб аб’яўленнi Падзякi ў адносінах да замежных грамадзян, акрамя тых, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, не прадстаўляецца.

6. Хадайнiцтва аб аб’яўленнi Падзякi падпісваецца ў адносінах да:

старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў, Начальніка Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў  намеснікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў;

дэпутата Палаты прадстаўнікоў  старшынёй адпаведнай пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў;

работніка Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў  намеснікам Начальніка Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў;

іншых грамадзян, калектываў арганізацый  кiраўнiком арганiзацыі па месцы працы (службы) грамадзяніна, кiраўнiком арганiзацыі.

Хадайнiцтвы аб аб’яўленнi Падзякi дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, іншым грамадзянам, калектывам арганізацый уносяцца для разгляду службовым асобам, названым у абзацах другім і чацвёртым пункта 4 гэтага Палажэння, а аб аб’яўленнi Падзякi работнікам Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў (акрамя Начальніка Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў)  службовай асобе, названай у абзацы пятым пункта 4 гэтага Палажэння.

Хадайніцтва павiнна змяшчаць усебаковую i аб’ектыўную ацэнку заслуг, якія з’явiлiся падставай для прадстаўлення да аб’яўлення Падзякi. У iм прыводзiцца падрабязнае апiсанне гэтых заслуг, а таксама раскрываецца ўклад грамадзянiна, калектывуарганiзацыi ў дасягненне атрыманых вынiкаў.

Хадайніцтвы аб аб’яўленні Падзякі грамадзянам Рэспублікі Беларусь, а таксама замежным грамадзянам, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, калектывам арганізацый павінны быць пісьмова ўзгоднены з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў адпаведнай выбарчай акругі, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі базавага або абласнога ўзроўню.

Не падлягаюць узгадненню хадайніцтвы аб аб’яўленні Падзякі ў адносінах да:

дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, работнікаў Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў;

работнікаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных органаў, у адносінах да якіх ёсць пісьмовыя ўзгадненні або хадайніцтвы гэтых дзяржаўных органаў.

Хадайнiцтвы аб аб’яўленні Падзякі грамадзянам Рэспублікі Беларусь, а таксама замежным грамадзянам, які пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, могуць быць ініцыіраваны пры ўмове, што яны ўжо былі ўзнагароджаны ці адзначаны граматамі і (або) падзякамі дзяржаўных органаў, іншых арганізацый ці іх кіраўнікоў. Гэта не распаўсюджваецца на асоб, узнагароджаных дзяржаўнымі ўзнагародамі, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, работнікаў Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

Патрабаванні да аб’яўлення Падзякі грамадзянам Рэспублікі Беларусь, а таксама замежным грамадзянам, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, прадугледжаныя часткамі чацвёртай і шостай гэтага пункта, не распаўсюджваюцца ў выпадку хадайніцтва аб аб’яўленні Падзякі за заслугі ў адпаведнасці з абзацам другім пункта 3 гэтага Палажэння.

7. Прадстаўленне, названае ў пункце 4 гэтага Палажэння, афармляецца:

для аб’яўлення Падзякі грамадзянам  згодна з дадаткам 1;

для аб’яўлення Падзякі калектывам арганізацый  згодна з
дадаткам 2.

8. Замежныя грамадзяне, акрамя тых, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, прадстаўляюцца да аб’яўлення Падзякі па пiсьмовым узгадненнi з Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Беларусь.

9. У выпадку аб’яўлення Падзякіпа ініцыятыве Старшыні Палаты прадстаўнікоў падрыхтоўка прадстаўлення згодна з дадаткам 1 або дадаткам 2 да гэтага Палажэння ажыццяўляецца вызначанымі Старшынёй Палаты прадстаўнікоў службовымі асобамі, названымі ў абзацах чацвёртым або пятым пункта 4 гэтага Палажэння.  

10. Рашэнне аб аб’яўленні Падзякі афармляецца распараджэннем Старшыні Палаты прадстаўнікоў. Грамадзяніну, калектыву арганізацыі, якім аб’яўлена Падзяка, уручаецца змешчаны ў рамку спецыяльны ліст аб аб’яўленні Падзякі.

11. Падрыхтоўка праекта распараджэння Старшыні Палаты прадстаўнікоў, а таксама афармленне спецыяльнага ліста аб аб’яўленні Падзякі ажыццяўляюцца структурным падраздзяленнем Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў, якое вызначае Начальнік Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

12. Спецыяльны ліст аб аб’яўленні Падзякі ўручаецца Старшынёй Палаты прадстаўнікоў або ўпаўнаважанай ім асобай ва ўрачыстай абстаноўцы.

13. Грамадзянам, якім аб’яўлена Падзяка, можа выплачвацца грашовае ўзнагароджанне ў памеры да 5 базавых велічынь за кошт сродкаў арганізацый, у якіх яны працуюць.

14. Улік грамадзян, калектываў арганізацый, якім аб’яўлена Падзяка, ажыццяўляецца Сакратарыятам Палаты прадстаўнікоў.

 


  

Дадатак 1
да Палажэння
аб аб’яўленні Падзякі
Старшыні Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублiкi Беларусь

ПРАДСТАЎЛЕННЕ

1. Прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры наяўнасці) _______________

2. Пасада, месца працы (службы) _____________________________________

_________________________________________________________________________

3. Чысло, месяц і год нараджэння ____________________________________

4. Грамадзянства ______________________________________________________

5. Ці ўзнагароджваўся, адзначаўся раней граматамі, падзякамі дзяржаўных органаў, іншых арганізацый ці іх кіраўнікоў і даты ўзнагароджання, адзнакі______________________________________________

6. Месца жыхарства і тэлефон ________________________________________

7. Заслугі, за якія прадстаўляецца да аб’яўлення Падзякі Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

_________________________________________________________________________

 

 

Службовая асоба
Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь,
Начальнік Сакратарыята
Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь

____________

____________________

 

(подпіс)

(ініцыялы,прозвішча)

 

«__» ______________ 20__ г.

 


 

  

Дадатак 2
да Палажэння
аб аб’яўленні Падзякі
Старшыні Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублiкi Беларусь

ПРАДСТАЎЛЕННЕ

1. Назва арганізацыі _________________________________________________

2. Месца знаходжання арганізацыі і тэлефон _________________________

3. Прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры наяўнасці) кіраўніка

________________________________________________________________________

4. Заслугі, за якія прадстаўляецца да аб’яўлення Падзякі Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

________________________________________________________________________

________________________________________________________________________

 

 

Службовая асоба
Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь

___________

____________________

 

(подпіс)

(ініцыялы,прозвішча)

 «__» ______________ 20__ г.

 

 


220010, Республика Беларусь, г. Минск, ул. Советская, 11

Отдел по организации работы с документами
Тел.: (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Отдел по работе с обращениями граждан и юридических лиц
Тел.: (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58

Направить электронное обращение в адрес Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь и ее Секретариата вы можете здесь

Пресс-служба
Тел./Факс: (017) 222 64 75
E-mail: inform@house.gov.by