Рус Бел Eng
Главная / О Палате представителей / Регламентирующие документы / Палажэнне аб Ганаровай грамаце Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Палажэнне аб Ганаровай грамаце Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Старшыня Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь                                                        У.Андрэйчанка

30 студзеня 2013 г., г. Мінск.

№ 55–СП5

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Рашэнне Савета
Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага
сходу Рэспублікі Беларусь

30.01.2013 № 55–СП5

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Прэзідыума
Савета Рэспублікі
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь

11.02.2013 № 49–ПСР5

    

 





ПАЛАЖЭННЕ
аб Ганаровай грамаце Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

1. Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (далей — Ганаровая грамата) узнагароджваюцца грамадзяне і арганізацыі Рэспублікі Беларусь, грамадзяне замежных дзяржаў, адміністрацыйна-тэрытарыяльныя і тэрытарыяльныя адзінкі Рэспублікі Беларусь за заслугі ў развіцці заканадаўства, парламентарызму, мясцовага самакіравання, ва ўмацаванні дэмакратыі, міждзяржаўных і міжпарламенцкіх сувязей, за дзейнасць па забеспячэнні правоў і свабод грамадзян, вялікі ўклад у фарміраванне і рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.

Прадстаўленне да ўзнагароджання Ганаровай граматай грамадзян Рэспублікі Беларусь можа ініцыіравацца пры ўмове, што яны ўжо былі ўзнагароджаны ці адзначаны граматамі і (або) падзякамі дзяржаўных органаў ці іх кіраўнікоў, а таксама маюць працоўны стаж не менш за дзесяць гадоў. Гэта не распаўсюджваецца наасоб, узнагароджаных дзяржаўнымі ўзнагародамі, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, работнікаў сакратарыятаў палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

2. Прадстаўленне да ўзнагароджання Ганаровай граматай ажыццяўляецца старшынямі палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, пастаяннымі камісіямі палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прэзідыумамі абласных і Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў, абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі.

Грамадзяне і арганізацыі Рэспублікі Беларусь, грамадзяне замежных дзяржаў, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь,і адміністрацыйна-тэрытарыяльныя і тэрытарыяльныя адзінкі Рэспублікі Беларусь, за выключэннем названых у пункце 3 гэтага Палажэння, прадстаўляюцца да ўзнагароджання Ганаровай граматай папісьмовым узгадненні з адпаведнымі прэзідыумамі абласных і Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў, абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі. Гэта не распаўсюджваецца на выпадкі ініцыіравання ўзнагароджання Ганаровай граматай старшынямі палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прэзідыумамі абласных і Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў, абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі.

Грамадзяне замежных дзяржаў, акрамя тых, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, прадстаўляюцца да ўзнагароджання Ганаровай граматай па пісьмовым узгадненні з Міністэрствам замежных спраў.

Прадстаўленне да ўзнагароджання Ганаровай граматай ажыццяўляецца з улікам звестак аб грамадзянах Рэспублікі Беларусь, атрыманых з адзінага дзяржаўнага банка даных аб правапарушэннях у парадку, прадугледжаным заканадаўствам, а таксама звестак аб учыненых грамадзянамі Рэспублікі Беларусь дзеяннях, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.

Грамадзяне і арганізацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама грамадзяне замежных дзяржаў могуць звяртацца з хадайніцтвам аб узнагароджанні Ганаровай граматай да службовых асоб і органаў, указаных у частцы першай гэтага пункта. Хадайніцтвы павінны змяшчаць інфармацыю згодна з дадаткам 1, або дадаткам 2, або дадаткам 3 да гэтага Палажэння. Пры гэтым хадайніцтвы грамадзян і арганізацый Рэспублікі Беларусь, а таксама грамадзян замежных дзяржаў, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, за выключэннем хадайніцтваў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання ў адносінах да работнікаў гэтых органаў, павінны быць пісьмова ўзгоднены з органамі, пералічанымі ў частцы другой гэтага пункта.

3. Не падлягаюць узгадненню ініцыіруемыя прадстаўленні ў адносінах да:

дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў i членаў Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, работнiкаў сакратарыятаў палат Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, членаў Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i работнiкаў яго Апарату, суддзяў Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь i работнiкаў яго Сакратарыята, суддзяў Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь і работнікаў яго апарату, работнiкаў Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь, Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, цэнтральных апаратаў Камiтэта дзяржаўнага кантролю, Генеральнай пракуратуры, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, членаў Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь i работнiкаў яе апарату, работнiкаў Нацыянальнага банка, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства i прававых даследаванняў, Нацыянальнага цэнтра прававой iнфармацыi, Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных;

работнікаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, у адносінах да якіх маюцца пісьмовыя ўзгадненні або хадайніцтвы гэтых органаў;

грамадзян і арганізацый Рэспублікі Беларусь, грамадзян замежных дзяржаў, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь,і адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь, хадайніцтвы ў адносінах да якіх пісьмова ўзгоднены з органамі, пералічанымі ў частцы другой пункта 2 гэтага Палажэння.

4. Службовыя асобы ці органы, указаныя ў частцы першай пункта 2 гэтага Палажэння, разглядаюць унесеныя хадайніцтвы аб узнагароджанні Ганаровай граматай і прымаюць рашэнне аб ініцыіраванні прадстаўлення да ўзнагароджання Ганаровай граматай ці аб адхіленні хадайніцтва. Аб прынятым рашэнні інфармуюцца грамадзяне і арганізацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама грамадзяне замежных дзяржаў, якія іх унеслі.

5. Прадстаўленні да ўзнагароджання Ганаровай граматай, ініцыіраваныя старшынямі палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, уносяцца на разгляд адпаведна Савета Палаты прадстаўнікоў, Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Прадстаўленні да ўзнагароджання Ганаровай граматай, ініцыіраваныя пастаяннымі камісіямі палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, уносяцца на разгляд адпаведна Савета Палаты прадстаўнікоў, Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з пастаяннымі камісіямі Савета Рэспублікі або Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, у кампетэнцыю якіх уваходзяць пытанні, што датычацца сферы дзейнасці прадстаўляемых да ўзнагароджання Ганаровай граматай.Гэта не распаўсюджваецца на выпадкі ініцыіравання прадстаўленняў да ўзнагароджання Ганаровай граматай дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў i членаў Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, работнiкаў сакратарыятаў палат Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.

Прэзідыумы абласных і Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў, абласныя і Мінскі гарадскі выканаўчыя камітэты ўносяць прадстаўленні да ўзнагароджання Ганаровай граматай у Палату прадстаўнікоў або ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Прадстаўленнi да ўзнагароджання Ганаровай граматай, iнiцыiраваныя прэзiдыумамі абласных i Мiнскага гарадскога Саветаў дэпутатаў, абласнымі i Мiнскiм гарадскiм выканаўчымі камiтэтамі, падлягаюць абавязковаму папярэдняму разгляду і ўзгадненню пастаяннымі камісіямі палат Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, у кампетэнцыю якiх уваходзяць пытаннi, што датычацца сферы дзейнасцi прадстаўляемых да ўзнагароджання Ганаровай граматай.

6. Для разгляду пытання аб узнагароджанні Ганаровай граматай прадстаўляюцца наступныя дакументы:

суправаджальнае пісьмо, у якім павінна ўтрымлівацца хадайніцтва да Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь аб узнагароджанні Ганаровай граматай, якое накіроўваецца ў дзве палаты Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Палата, якая ўказана ў пісьме першай, арганізуе разгляд прадстаўленых дакументаў. Такое пісьмо не патрабуецца ў выпадках ініцыіравання прадстаўленняў да ўзнагароджання Ганаровай граматай старшынямі палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а таксама пастаяннымі камісіямі палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у адносінах да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, работнікаў сакратарыятаў палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;

рашэнне органа, указанага ў частцы першай пункта 2 гэтага Палажэння, аб прадстаўленні да ўзнагароджання Ганаровай граматай;

прадстаўленне да ўзнагароджання Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь згодна з дадаткам 1, або дадаткам 2, або дадаткам 3 да гэтага Палажэння;

пісьмовае ўзгадненне ў выпадку, прадугледжаным гэтым Палажэннем;

даведка-аб’ектыўка (для грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, а таксама для грамадзяніна замежнай дзяржавы, які пастаянна пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь);

характарыстыка (для грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, а таксама для грамадзяніна замежнай дзяржавы, які пастаянна пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь), падпісаная кіраўніком арганізацыі;

звесткі з адзінага дзяржаўнага банка даных аб правапарушэннях аб здзейсненых грамадзянінам Рэспублікі Беларусь правапарушэннях ці аб іх адсутнасці, а таксама звесткі аб учыненых грамадзянінам Рэспублікі Беларусь дзеяннях, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, ці аб іх адсутнасці (для грамадзяніна Рэспублікі Беларусь);

даведка аб асноўных паказчыках дзейнасці, якія з’явіліся падставай для прадстаўлення да ўзнагароджання (для арганізацыі Рэспублікі Беларусьі адміністрацыйна-тэрытарыяльнай і тэрытарыяльнай адзінкі Рэспублікі Беларусь);

копія пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі арганізацыі Рэспублікі Беларусь або іншага дакумента з указаннем яе поўнага і дакладнага наймення;

копія пашпарта грамадзяніна Рэспублiкi Беларусь (старонка 31) або ідэнтыфікацыйнай карткі грамадзяніна Рэспублiкi Беларусь (для грамадзяніна Рэспублікі Беларусь).

Характарыстыка (для грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, а таксама для грамадзяніна замежнай дзяржавы, які пастаянна пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь) і даведка аб асноўных паказчыках дзейнасці (для арганізацыі Рэспублікі Беларусьі адміністрацыйна-тэрытарыяльнай і тэрытарыяльнай адзінкі Рэспублікі Беларусь) павінны змяшчаць усебаковую і аб’ектыўную ацэнку заслуг адпаведнага суб’екта, што з’явіліся падставай для прадстаўлення яго да ўзнагароджання Ганаровай граматай. У іх прыводзіцца падрабязнае апісанне гэтых заслуг, а таксама раскрываецца ўклад грамадзяніна або арганізацыі Рэспублікі Беларусь, грамадзяніна замежнай дзяржавы, які пастаянна пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь,адміністрацыйна-тэрытарыяльнай або тэрытарыяльнай адзінкі Рэспублікі Беларусьу дасягненне атрыманых вынікаў.

7. Пытанне аб узнагароджанні Ганаровай граматай разглядаецца на чарговым пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў, Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Рашэнне па дадзеным пытанні афармляецца Рашэннем Савета Палаты прадстаўнікоў, Пастановай Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і з копіямі дакументаў, указаных у частцы першай пункта 6гэтага Палажэння, накіроўваецца адпаведна ў Савет Рэспублікі, Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на працягу пяці дзён з дня яго прыняцця.

8. Узнагароджанне Ганаровай граматай праводзіцца па рашэнні Савета Палаты прадстаўнікоў і Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Аб адхіленні Саветам Палаты прадстаўнікоў або Прэзідыумам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прадстаўлення да ўзнагароджання Ганаровай граматай інфармуюцца орган або службовая асоба, якія яго ўнеслі.

9. Ганаровая грамата ўручаецца Старшынёй Палаты прадстаўнікоў, Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь або ўпаўнаважанай імі асобай, як правіла,не пазней як праз месяц з дня прыняцця Саветам Палаты прадстаўнікоў і Прэзідыумам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь рашэнняў аб узнагароджанні Ганаровай граматай.

10. Ганаровая грамата грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, грамадзяніну замежнай дзяржавы ўручаецца асабіста ва ўрачыстай абстаноўцы,арганізацыі Рэспублікі Беларусь — на ўрачыстым сходзе калектыву, адміністрацыйна-тэрытарыяльнай і тэрытарыяльнай адзінцы Рэспублікі Беларусь — ва ўрачыстай абстаноўцы.

Ганаровая грамата грамадзяніну замежнай дзяржавы, які не пражывае пастаянна на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, можа накіроўвацца для ўручэння ў дыпламатычнае прадстаўніцтва або консульскую ўстанову Рэспублікі Беларусь, размешчаныя на тэрыторыі дзяржавы, грамадзянінам якой ён з’яўляецца або на тэрыторыі якой ён пастаянна пражывае.

Узнагароджанне Ганаровай граматай суправаджаецца грашовай узнагародай у памеры да дзесяці базавых велічынь або ўручэннем каштоўнага падарунка на гэту суму, за выключэннем узнагароджання арганізацый Рэспублікі Беларусь,і адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь,якім уручаецца толькі Ганаровая грамата. Грашовая ўзнагарода выплачваецца, а каштоўны падарунак набываецца за кошт сродкаў арганізацый, у якіх працуюць грамадзянін Рэспублікі Беларусь, грамадзянін замежнай дзяржавы, прадстаўленыя да ўзнагароджання Ганаровай граматай.

11. Паўторнае ўзнагароджанне Ганаровай граматай не дапускаецца.

12. Грамадзянам Рэспублікі Беларусь, грамадзянам замежных дзяржаў, узнагароджаным Ганаровай граматай, уручаецца знак Ганаровай граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь устаноўленага ўзору.

Знак Ганаровай граматы носіцца на правым баку грудзей пасля дзяржаўных узнагарод, а пры іх адсутнасці — на іх месцы.

13. Гэта Палажэнне ўступае ў сілу з дня яго зацвярджэння Саветам Палаты прадстаўнікоў і Прэзідыумам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Змяненні ў гэта Палажэнне ўступаюць у сілу пасля прыняцця адпаведных рашэнняў Саветам Палаты прадстаўнiкоў i Прэзiдыумам Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, калі не прадугледжана іншае.


 

                                                                                                                                                              Дадатак 1
                                                                                                                                                             да Палажэння аб Ганаровай
                                                                                                                                                             грамаце Нацыянальнага
                                                                                                                                                             сходу Рэспублікі Беларусь

ПРАДСТАЎЛЕННЕ
да ўзнагароджання Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

1. Прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку ________________________________________________

2. Пасада, месца працы, службы, працоўны стаж ______________________________________

___________________________________________________________________________________________

3. Чысло, месяц і год нараджэння ______________________________________________________

4. Грамадзянства ________________________________________________________________________

5. Адукацыя ______________________________________________________________________________

6. Ці  ўзнагароджваўся,  адзначаўся  раней  граматамі,  падзякамі  дзяржаўных  органаў  ці  іх кіраўнікоў і даты ўзнагароджання, адзнакі ________________________________________________________________

7. Месца жыхарства і тэлефон ___________________________________________________________

8. Заслугі, за якія прадстаўляецца да ўзнагароджання Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ____________________________________________________________________________________________

____________________________________________________________________________________________

Кандыдатура ___________________________________________________________ рэкамендавана

____________________________________________________________________________________________
(назва арганізацыі, дата абмеркавання, № пратакола)

для прадстаўлення да ўзнагароджання Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

 

 

 

Старшыня Палаты прадстаўнікоў,
Старшыня Савета Рэспублікі,
старшыня пастаяннай камісіі
Палаты прадстаўнікоў,
старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
старшыня мясцовага Савета дэпутатаў,
старшыня выканкама

________________

_____________________

 

(подпіс)

(ініцыялы, прозвішча)

 

____ ______________ 20__ г.

М.П.

 

 

 

  

Дадатак 2
да Палажэння аб Ганаровай
грамаце Нацыянальнага
сходу Рэспублікі Беларусь

ПРАДСТАЎЛЕННЕ
да ўзнагароджання Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

1. Назва арганізацыі ________________________________________________________________

2. Ці ўзнагароджвалася раней Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
і дата ўзнагароджання

3. Месца знаходжання арганізацыі і тэлефон

________________________________________________________________________________________

4. Прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку кіраўніка

________________________________________________________________________________________

5. Заслугі, за якія прадстаўляецца да ўзнагароджання Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь _______________________________________________________________________________________

_______________________________________________________________________________________

_______________________________________________________________________________________

_______________________________________________________________________________________

Арганізацыя________________________________________________________ рэкамендавана

_______________________________________________________________________________________
(назва арганізацыі, дата абмеркавання, № пратакола)

для прадстаўлення да ўзнагароджання Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

 

Старшыня Палаты прадстаўнікоў,
Старшыня Савета Рэспублікі,
старшыня пастаяннай камісіі
Палаты прадстаўнікоў,
старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
старшыня мясцовага Савета дэпутатаў,
старшыня выканкама

________________

_____________________

 

(подпіс)

(ініцыялы, прозвішча)

 

____ ______________ 20__ г.

М.П.



 

Дадатак 3
да Палажэння аб Ганаровай
грамаце Нацыянальнага
сходу Рэспублікі Беларусь

 

ПРАДСТАЎЛЕННЕ

да ўзнагароджання Ганаровай граматай
Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь

1. Назва адміністрацыйна-тэрытарыяльнай, тэрытарыяльнай адзінкі Рэспублікі Беларусь _________________________________________________________________________________________

2. Цi ўзнагароджвалася раней Ганаровай граматай Нацыянальнага сходуРэспублiкi Беларусь i дата ўзнагароджання  ________________________________________________________________________________________

3. Прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку кіраўніка мясцовага Савета дэпутатаў ________________________________________________________________________________________

4. Прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку кiраўнiка мясцовага выканаўчага і распарадчага органа ________________________________________________________________________________________

5. Заслугi, за якiя прадстаўляецца да ўзнагароджання Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ___________________________________________________________________________________________

Адміністрацыйна-тэрытарыяльная, тэрытарыяльная адзінка Рэспублікі Беларусь ___________________________________________рэкамендавана

___________________________________________________________________________________________
(назва арганiзацыi, дата абмеркавання, № пратакола)

для прадстаўлення да ўзнагароджання Ганаровай граматай Нацыянальнага  сходуРэспублiкi Беларусь.


Старшыня Палаты прадстаўнікоў,
Старшыня Савета Рэспублікі,
старшыня пастаяннай камісіі
Палаты прадстаўнікоў,
старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
старшыня мясцовага Савета дэпутатаў,
старшыня выканкама

________________

_____________________

 

(подпіс)

(ініцыялы, прозвішча)

 

____ ______________ 20__ г.

М.П.


220010, Республика Беларусь, г. Минск, ул. Советская, 11

Отдел по организации работы с документами
Тел.: (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Отдел по работе с обращениями граждан и юридических лиц
Тел.: (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58

Направить электронное обращение в адрес Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь и ее Секретариата вы можете здесь

Пресс-служба
Тел./Факс: (017) 222 64 75
E-mail: inform@house.gov.by