Главная / Пресс-служба / Интервью, выступления, публикации

Информационно-аналитическое управление

Почтовый адрес: 220010, Республика Беларусь, г. Минск,
ул. Советская, 11.

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:    +375 (17) 222-64-75
             +375 (44) 755-22-94

Электронная почта: inform@house.gov.by

20.11.2018

Алея камсамола праз сувязь пакаленняў

20.11.2018

У пятніцу, 17 лістапада, у гарадскім парку г. Століна актывісты РК ГА “БРСМ” сумесна з ветэранамі камсамола пасадзілі алею ў гонар 100-годдзя УЛКСМ.

Сто маладых дрэўцаў будуць упрыгожваць парк і радаваць прахожых сваёй прыгажосцю дзякуючы намаганням вучняў Столінскай гімназіі, сярэдняй школы №.3 р. п. Рэчыца, валанцёраў атрада “Добрае сэрца” і моладзевага атрада аховы правапарадку аграрна-эканамічнага каледжа, членаў ГА “БРСМ” устаноў і арганізацый горада і раёна. Значны ўклад у агульную справу ўнеслі старшыня райвыканкама Рыгор Васільевіч Пратасавіцкі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сяргеевіч Бабаловіч, намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Фёдаравіч Сідарэвіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Анатоль Капітонавіч Максімовіч, на якіх раўнялася моладзь. Начальнік змены аддзялення пагранічнага кантролю “Верхні Церабяжоў” капітан Вячаслаў Жураўлёў прыйшоў на мерапрыемства разам з сям’ёй.

Анатоль Максімовіч, працуючы плячо ў плячо з моладдзю, адзначыў, што агульнымі намаганнямі робім добрую справу, пра якую будзе ведаць не адно пакаленне. За гонар удзельнікам дабрачыннай акцыі будзе і тое, што праз гады змогуць яны наведвацца сюды разам з дзецьмі, унукамі, згадваць і расказваць ім пра тое, як пасадзілі не адно дрэўца на гэтай алеі.

Пасля першы сакратар РК ГА “БРСМ” Вадзім Васільевіч Заруба ўстанавіў памятную шыльдачку з надпісам “Алея пасаджана ветэранамі камсамола і моладдзю Століншчыны ў гонар 100-годдзя УЛКСМ”. На памяць пра гэтую па-дзею зрабілі сумесны здымак.

Хочацца спадзявацца, што падобныя дабрачынныя акцыі і мерапрыемствы па добраўпарадкаванні тэрыторыі знойдуць свой адгалосак у кожным куточку нашага раёна. Толькі разам мы зможам зрабіць нашу Століншчыну яшчэ больш прыгожай, чыстай і ўтульнай не толькі для кожнага з нас, але і для нашых шматлікіх гасцей.

Далучайцеся да валанцёраў, актывістаў, прадстаўнікоў улады, бо разам мы зможам многае!

Людміла КАСПЯРОВІЧ
Фота аўтара
Газета «Навіны Палесся» от 20 ноября 2018 года

Заголовки публикаций в СМИ

Все публикации
Главные новости
Все новости Законодательная деятельность Международная деятельность Общественно-политическая деятельность