Главная / Пресс-служба / Интервью, выступления, публикации
04.07.2019

Бярэзінцы адзначылі Дзень Незалежнасці і Дзень горада

04.07.2019

Памяць пра Вялікую Айчынную вайну і гераізм нашых бацькоў і дзядоў, якія цаной свайго жыцця падарылі нам светлую будучыню, з’яўляецца тым сувязным звяном, якое яднае нас як нацыю і робіць неабыякавымі да нашай гісторыі і Радзімы. І менавіта яно, пачуццё ўдзячнасці ветэранам і патрыятызму, кожны год збірае нас у самых святых і памятных месцах – каля помнікаў і манументаў загінуўшым героям і ахвярам вайны, каб ізноў узгадаць слаўныя старонкі мінуўшчыны і аддаць даніну памяці і павагі гераічным продкам.

Менавіта з такім пачуццём і прыйшлі бярэзінцы 2 ліпеня ў гарадскі сквер да помніка загінуўшым у час Вялікай Айчыннай вайны. Традыцыйна тут была аб’яўлена мінута маўчання, гучаў урачысты залп, а затым да падножжа помніка ляглі жывыя кветкі – ад раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў, ад вытворчых калектываў горада, прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў і рэлігійных канфесій, савета ветэранаў, ад удзельнікаў тых гераічных падзей і жыхароў горада.

Працягам урачыстых мерапрыемстваў з нагоды 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь сталі святочныя мерапрыемствы на цэнтральнай плошчы горада 3 ліпеня, якія доўжыліся ўвесь дзень і сабралі шмат мясцовых жыхароў і гасцей Бярэзіншчыны. Акрамя вялікай канцэртнай праграмы прысутным прапаноўваліся і разнастайныя забавы і відовішчы, сярод якіх былі дзіцячыя атракцыёны, ваенна-патрыятычныя, этнаграфічныя, гістарычныя і гандлёвыя пляцоўкі.

Працяг чытайце на старонках раённай газеты.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Заголовки публикаций в СМИ

Все публикации
Главные новости
Все новости Законодательная деятельность Международная деятельность Общественно-политическая деятельность