Главная / Пресс-служба / Интервью, выступления, публикации

Информационно-аналитическое управление

Почтовый адрес: 220010, Республика Беларусь, г. Минск,
ул. Советская, 11.

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:    +375 (17) 222-64-75
             +375 (44) 755-22-94

Электронная почта: inform@house.gov.by

15.05.2018

Гонар мой — мая Беларусь

15.05.2018

Ёсць даты, якія аб’ядноўваюць нацыю, выказваюць дух народа, сімвалізуюць яго славутае мінулае, сучаснае і будучыню. Да іх ліку адносіцца Дзень Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Мітынг у гонар сімвалаў краіны адбыўся ў нядзелю 13 мая ў Століне.

На плошчы Леніна сабраліся члены раённага выканаўчага камітэта, прадстаўнікі грамадскасці, навучэнцы ўстаноў адукацыі. Прысутных харэаграфічнай кампазіцыяй “Беларусь” вітаў ансамбль танца “Карамель”.

Для адкрыцця мiтынгу слова ўзяў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Бабаловіч Аляксандр Сяргеевіч, які павіншаваў усіх са святам галоўных сімвалаў нашай дзяржавы і пажадаў міру і шчасця, здароўя і росквіту, энергіі і новых дасягненняў.

– Для сапраўднага грамадзяніна-патрыёта няма нічога даражэйшага за сцяг і герб роднай краіны. Гледзячы на іх, кожны з нас адчувае сябе неад’емнай часткай вялікай сям’і, імя якой – беларускі народ, – адзначыў Аляксандр Бабаловіч. – Няхай гэтыя велічныя нацыянальныя каштоўнасці асвятляюць самыя важныя падзеі нашага жыцця, напаўняючы сэрцы высокім пачуццём любові да Радзімы і адказнасці за яе лёс.


Гонару ўзняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь удастоены навучэнцы ўстаноў адукацыі горада – Шабунька Андрэй (гімназія), Ракалава Кацярына (сярэдняя школа № 2), Яхнавец Ілья (сярэдняя школа № 3), Буткевіч Ірына (дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж), Літвінка Вадзім (дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці).

У знак удзячнасці за наша мірнае неба, велічы подзвігу нашых бацькоў і дзядоў да брацкай магілы загінуўшых воінаў і партызан прадстаўнікі ўлады і ўстаноў адукацыі горада ўсклалі кветкі.

Гукі метранома пачынаюць адлік. Прысутныя схіляюць галовы ў хвіліне маўчання…

А на плошчы зноў юныя танцоры з харэаграфічнай кампазіцыяй – як наказ, што ім, маладым, з гонарам ісці па жыцці з сімваламі дзяржавы.

Ад імя моладзі на мітынгу выступіла навучэнка Столінскай гімназіі Богнат Валерыя.

У гэты святочны дзень юныя грама-дзяне нашай краіны, выдатнікі вучобы, актывісты і лідары вучнёўскага калектыву атрымалі білеты членаў грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” з рук старшыні раённага выканаўчага камітэта Пратасавіцкага Рыгора Васільевіча, старшыні раённага Савета дэпутатаў Ярашэвіча Аляксандра Мікалаевіча і дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Бабаловіча Аляксандра Сяргеевіча.

Дзень Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь – свята свабоды, грамадзянскага міру і згоды ўсіх людзей. Герб і сцяг – гэта святыні Радзімы, дзяржаўныя сімвалы, якія аб’ядноўваюць нас у самыя важныя моманты – ад нацыянальных святаў да спартыўных перамог. І ў які б куток свету не закінуў нас лёс, яны заўсёды нагадваюць нам пра дом, даюць магчымасць адчуць, што Беларусь – гэта ўсе мы разам.

Харэаграфічныя кампазіцыі выконвалі танцавальныя калектывы - народны ансамбль “Рэха” і ўзорны ансамбль “Карагод”.

Святочная праграма была працягнута на цэнтральнай эстрадзе гарадскога парку, дзе адбыўся заключны канцэрт пераможцаў раённага конкурсу сучаснага эстраднага мастацтва “Зоркі Палесся”. Працавалі гандлёвыя рады і дзіцячыя атракцыёны.

Галіна ГАШЧУК

Фота Наталіі ЦЭЦЭРСКА

Газета “Навіны Палесся”, № 36 ад 15 мая 2018 года

Заголовки публикаций в СМИ

Все публикации
Главные новости
Все новости Законодательная деятельность Международная деятельность Общественно-политическая деятельность