Главная / Пресс-служба / Интервью, выступления, публикации

Информационно-аналитическое управление

Почтовый адрес: 220010, Республика Беларусь, г. Минск,
ул. Советская, 11.

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:    +375 (17) 222-64-75
             +375 (44) 755-22-94

Электронная почта: inform@house.gov.by

24.04.2019

І душой, і справай з родным краем

Па афіцыйных вестках, каля 3 мільёнаў беларусаў прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку, што прайшоў украіне 20 красавіка. Зароблена больш за восем з паловай мільёнаў рублёў, якія будуць выкарыстаны на добраўпарадкаванне летніх аздараўленчых лагераў, населенных пунктаў, прывядзенне ўпарадак помнікаў і мемарыялаў, а таксама на капітальны рамонт і рэканструкцыю манумента Перамогі ў Мінску. Дарэчы, сёлетні суботнік быў прымеркаваны да Году малой радзімы і прадугледжваў мерапрыемствы па падрыхтоўцы да святкавання 75¬годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка¬-фашысцкіх захопнікаў.

На тэрыторыі гісторыка¬ культурнага комплекса “ЛініяСталіна” пасадкай дрэў займаўся Прэзідэнт Беларусі А.Р. Лукашэнка. Старшыня Мінаблвыканкама А.М. Ісачанка прыняў удзел устварэнні ліпавай алеі на мемарыяльным комплексе “Дальва” ў Лагойскімраёне.

Увогуле ў Мінскай вобласці падчас рэспубліканскага суботніка былі прыведзены ўпарадак 1808 помнікаў і месцаў пахавання. У мерапрыемствах па добраўпарадкаванні прынялі ўдзел каля 360тысяч жыхароў цэнтральнага рэгіёна.

У рамках рэспубліканскага мерапрыемства быў арганізаваны раённы суботнік на Бярэзіншчыне.

Так, азеляненнем тэрыторыі былога сплаў участка падчас суботніка займаліся прадстаўнікі мясцовай улады на чале са старшынёй райвыканкамаА.М.Бабічавым. Удзел у мерапрыемстве прыняў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь П.А.Атрошчанка.

¬ Упэўнены, што кожны з прысутных сёння далучыўся да суботніка па закліку душы. Бо любіць свой край і ствараць яго дабрабыт– наш святы абавязак. У вогуле, суботнікі лічу народным святам, бо, дзякуючы шчырай і плённай працы людзей, прыгажэе родная старонка, больш утульным і камфортным становіцца жыццё на малой радзіме,¬ падкрэсліў важнасць падобных мерапрыемстваў Пётр Аляксеевіч.

Кіраўніцтвам раёна і прадстаўнікамі адпаведных служб з году ў год шмат увагі надаецца пытанням добраўпарадкавання Бярэзінскага краю. Але і самім жыхарам неабходна навучыцца любіць свой горад і раён. Адзначаў гэта і Аляксандр Мікалаевіч:

¬ Мы жывём на гэтай зямлі, а значыць, навядзенне парадку і стварэнне ўтульнасці тут – наша першачарговая задача. Бярэзіншчына – наш агульны дом, камфорт у якім забяспечваецца асабістым укладам кожнага жыхара. Чыста не там, дзе прыбіраюць, а дзе не засмечваюць. Чым менш сродкаў будзе затрачана на ўборку, тым больш іх будзе выкарыстана на паляпшэнне якасці жыцця бярэзінцаў, ¬ зазначыўАляксандрМікалаевіч.

На сплаў участку пад час суботніка працавалі таксама супрацоўнікі аддзелаў райвыканкама і іншыя работнікі бюджэтнай сферы. Дарэчы, для ўдзельнікаў мерапрыемства райспажыўтаварыства нала¬дзіла выязны гандаль, а культработнікі падрыхтавалі музычную праграму.

Па словах старшыні Савета дэпутатаў В.В. Лашкоўскага, у гэты дзень сіламі бярэзінцаў на названай тэрыторыі было высаджана больш за дзве тысячы хвойных і ліставых дрэў.Добраўпарадкаванне тэрыторыі працягнецца. Плануецца, што ў будучым тут з’явіцца новы жылы мікрараён, галоўным упрыгожаннем якога стане лесапаркавая зона.

Дарэчы, пад час месячніка, што працягнецца ў раёне да 30 красавіка, на Бярэзіншчыне плануецца стварыць больш за мільён лясных культур.

У дзень правядзення суботніка пасадкай дрэў у вёсках Машчаніца і Капланцы, а таксама ў аграгарадку Багушэвічы былі заняты прадстаўнікі сельскіх Саветаў і дэпутацкага корпуса.

Азеляненнем,  і стварэннем прыгажосці напрылеглых тэрыторыях займаліся работнікі многіх іншых арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна.

Заробленыя на суботніку сродкі будуць выкарыстаны на далейшае добраўпарадкаванне горада і населенных пунктаў раёна, воінскіх пахаванняў.

Алена МУРАЧ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Заголовки публикаций в СМИ

Все публикации
Главные новости
Все новости Законодательная деятельность Международная деятельность Общественно-политическая деятельность