Главная / Пресс-служба / Интервью, выступления, публикации

Информационно-аналитическое управление

Почтовый адрес: 220010, Республика Беларусь, г. Минск,
ул. Советская, 11.

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:    +375 (17) 222-64-75
             +375 (44) 755-22-94

Электронная почта: inform@house.gov.by

02.04.2019

Ліпы на Ліпавай

02.04.2019

Традыцыйна ў красавіку праводзіцца месячнік па навядзенні парадку на тэрыторыях гарадоў, населеных пунктаў. У гэты час неабходна прывесці ў належны выгляд наша навакольнае асяроддзе пасля зімовага сезона.

Парадак – гэта не толькі прыборка смецця, ачыстка ад сухога лісця, стварэнне малых архітэктурных форм, а і час азелянення.

Як бачым, апошнім часам аварыйныя і хворыя дрэвы масава выдаляюцца на тэрыторыі Століншчыны. Ды ў гэтым працэсе галоўная мэта – замест аднаго выдаленага дрэва пасадзіць дзесяць новых.

У мінулую суботу па вуліцы Леніна ў райцэнтры прадстаўнікі райвыканкама, дэпутацкага корпусу ўкаранялі саджанцы ліп. Цікава, што раней гэтая вуліца называлася Ліпавая. Хто ведае, можа гісторыя ажыве, дзякуючы новым дрэўцам. Ды, канешне, гэта не галоўнае. Галоўнае, каб такая ініцыятыва была падтрымана ўсімі жыхарамі раёна.

Непасрэдны ўдзел у мерапрыемстве прыняў таксама дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Бабаловіч.

Тэкст і фота Алены КЛІМУШКА
Газета “Навіны Палесся”, № 25 ад 02 красавіка 2019 года

Заголовки публикаций в СМИ

Все публикации
Главные новости
Все новости Законодательная деятельность Международная деятельность Общественно-политическая деятельность