Главная / Пресс-служба / Интервью, выступления, публикации
11.06.2019

У Маладзечне прайшоў ХІХ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

11.06.2019

Пра некаторыя падзеі творчага свята — наш аповед. Два дні на пачатку лета тут, здаецца, усё  патанае ў фестывальным настроі. Грандыёзны форум беларускай песні і паэзіі даўно ўжо стаў візітнай карткай горада і Міншчыны, падзеяй у музычна-паэтычным  жыцці краіны.

Юрый БОНДАР, міністр культуры Рэспублікі Беларусь:

— Фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне сапраўды можна лічыць культурным сімвалам як Мінскай вобласці, так і ўсёй Беларусі. Ён — наш брэнд, унікальная па свайму фармату падзея, выдатная творчая пляцоўка для маладых талентаў краіны. Хто любіць родную мову, жадае прыгарнуцца да роднай культуры, спрабуе сябе ў паэзіі, робіць першыя крокі на сцэне — такіх людзей найперш чакае Маладзечна.

Іван МАРКЕВІЧ, намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама:

— Маладзечанская зямля славіцца гасціннасцю. Тут пануюць  творчы дух і каларыт, якія збіраюць на мастацкія форумы гасцей з усёй краіны і замежжа. Прыемна назіраць за таленавітай моладдзю, якая заяўляе  пра сябе ў творчасці. Перакананы, што Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі для многіх стане пачаткам плённага шляху на айчыннай эстрадзе.  Хочацца пажадаць, каб квітнелі таленты, каб больш песень было сваіх, беларускіх, пра родны край і зямлю.

Заголовки публикаций в СМИ

Все публикации
Главные новости
Все новости Законодательная деятельность Международная деятельность Общественно-политическая деятельность